Міжнародны аэрапорт Лісабона Партэ́ла (, ), таксама вядомы як Аэрапорт Лісабона  — аэрапорт, размешчаны ў паўночнай частцы горада Лісабон. З'яўляецца найбуйнейшым міжнародным аэрапортам у Партугаліі. Аэрапорт, які належыць дзяржаўнай кампаніі «ANA», функцыянуе з 15 кастрычніка 1942 года, мае дзве ўзлётна-пасадачныя паласы даўжынёй 3805 і 2400 метраў, кожная з якіх мае 45 метраў у шырыню. Мае два грамадскія і адзін ваенны тэрмінал, больш вядомы пад назвай «Фігу-Мадуру». Лісабонскі аэрапорт выкарыстоўвае аўтаматызаваную Сістэму кіравання багажом (BHS). Партэла — базавы аэрапорт авіякампаніі TAP Portugal. thumb|left|Лісабонскі аэрапорт Партэла

У пачатку 2008 года партугальскім урадам было прынята рашэнне пабудаваць новы міжнародны аэрапорт у АлкашэтыPortugal’s new Lisbon airport to be built in Alcochete for 4.9 bln eur — PM . Такое рашэнне звязана са сталым ростам пасажырскага трафіку аэрапорта «Партэла».

Спасылкі

Aeroporto de Lisboa / Lisbon Airport (Афіцыйны сайт) і A-Z World Airports: Lisbon Airport (LIS/LPPT) Presentation of the Portela Airport expansion plan 2007—2017

Катэгорыя:Аэрапорты Партугаліі Катэгорыя:Транспарт у Лісабоне