Берна́рду Са-да-Бандэ́йра (, ; , Сантарэн, — , Лісабон) — партугальскі дзяржаўны дзеяч, маркіз.

У 1820 годзе далучыўся да рэвалюцыянераў; у 1823 годзе выступіў абаронцам канстытуцыі і пасля трыумфу абсалютызму вымушаны быў бегчы за мяжу.

Калі дон Педру дараваў хартыю, Са-да-Бандэйра вярнуўся ў Партугалію, дзе заняў пасаду марскога міністра. У 1836 годзе ён узначаліў паўстанне супраць герцага Сальданьі, з-за чаго быў пазбаўлены усіх пасад, але пасля ўсеагульнай амністыі адноўлены ў правах. Пазней некалькі разоў быў міністрам і два разы прэзідэнтам савета міністраў.

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Сантарэне Катэгорыя:Памерлі ў Лісабоне Катэгорыя:Маркізы Катэгорыя:Палітыкі Партугаліі