Анатоль Даміянавіч (Дзям’янавіч) Шыбнёў (, Пецярбург — , Мінск) — беларускі савецкі мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1963). Сын мастака Даміяна Шыбнёва, бацька мастака Яўгена ШыбнёваArtmuseum.by. Сто твораў за сто гадоў. Выстава жывапісу сям’і Шыбнёвых 18.10 — 17.11.2014 .
Біяграфія З 1929 па 1934 г. вучыўся ў Адэскім мастацкім інстытуце.
У 1940 годзе скончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна ў Ленінградзе. Настаўнікамі яго былі Ісак Бродскі, Уладзімір Сяроў, , . Па заканчэнні быў накіраваны на працу ў Брэст.
У 1941 годзе знаходзіўся ў нямецкім палоне.
З 1944 года стала жыў і працаваў у Мінску.
У 1945 годзе ўступіў у Саюз мастакоў БССР.
Удзельнік мастацкіх выставак з 1936 года.
Творчасць Працаваў пераважна ў галіне станковага жывапісу ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў.
Літаратура
— С. 244.
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Адэская школа