Нараджэнне Хрыстова — ікона XVII ст., якая паходзіць з горада Пружаны. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Ікона сумяшчае два евангельскія сюжэты — «Раство» і «Пакланенне вешчуноў» — і вылучаецца своеасаблівасцю кампазіцыі, тонкім майстэрствам жывапісу і шчырай верайВыстава аднаго твора з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Апісанне Ікона адлюстроўвае важную падзею ў гісторыі чалавецтва, апісаную ў Евангеллі ад Лукі, — прыход Збавіцеля. Гэта здарылася ў часы імператара Аўгуста, калі Іосіф і Марыя ішлі на перапіс у Віфлеем. Ім давялося начаваць у пячоры, якая выкарыстоўвалася для жывёлы. На яе фоне злева адлюстравана Дзева Марыя са спавітым Богам-немаўляткам, за ёю Іосіф і невядомая святая, магчыма, Лізавета. Справа ад прастола на пачцівай адлегласці размясціліся тры ўсходнія вешчуны, якія прынеслі дары толькі што народжанаму Цару Нябеснаму, вол і асёл. Далей бачны пастухі, якія загналі сваіх авечак за драўляную загароду. У нябёсах віфлеемская зорка пасылае прамень святла на зямлю і анёлы трымаюць стужку з евангельскім тэкстам: «Хвала ў вышніх Богу, і на зямлі мір, у людзях зычлівасць».

Катэгорыя:З’явіліся ў XVII стагоддзі Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Пружаны