Лука Модрыч (; нар. , , Югаславія) — харвацкі футбаліст, паўабаронца іспанскага клуба «Рэал Мадрыд» і нацыянальнай зборнай Харватыі.
У 2018 годзе быў прызнаны найлепшым іграком чэмпіянату свету ў Расіі, атрымаў званні футбаліста года па версіі ФІФА, найлепшага футбаліста сезона па версіі УЕФА і «Залаты мяч» France Football.
Біяграфія У 2002 годзе, ва ўзросце 16 гадоў Лука Модрыч падпісаў кантракт з заграбскім «Дынама», але, правёўшы адзін сезон за моладзевы склад, быў аддадзены ў арэнду клуба баснійскіх харватаў «Зрыньскі» з Мостара, дзе ён хутка паказаў свой патэнцыял, стаўшы найлепшым іграком года ў баснійскай Прэм’ер-лізе, пры тым, што тады яму было ўсяго 18 гадоў. У наступным годзе ён быў зноў аддадзены ў арэнду, на гэты раз харвацкаму «Інтэру» з горада Запрэшыч, дзе ён атрымаў званне «футбольная надзея Харватыі». Вярнуўшыся ў «Дынама» ў 2005 годзе Модрыч падоўжыў свой кантракт да 2015 года.
26 красавіка 2008 года Модрыч падпісаў папярэдняе пагадненне з англійскім клубам «Тотэнхэм», згодна з якім ігрок павінен прайсці медыцынскае абследаванне і атрымаць дазвол на працу ў Вялікабрытаніі. Асноўны кантракт разлічаны на 6 гадоў, сума трансферу склала £16,5 млн, гэта рэкордная трансферная выплата клуба, пасля куплі Дарэна Бента ў 2007 годзе.
Улетку 2011 года з’явілася інфармацыя аб зацікаўленасці ў паслугах Модрыча кіраўніцтва лонданскага «Чэлсі», але «Тотэнхэм» адмовіўся прадаваць іграка ў «Чэлсі» за 30 мільёнаў фунтаў стэрлінгаўНовости на ФНК: Челси заинтересован в услугах Модрича. football.kulichki.net. Узімку 2012 года з’явілася інфармацыя аб зацікаўленасці ў паслугах Модрыча кіраўніцтва «Манчэстэр Юнайтэд», якія прапануюць за хаўбека 50 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў.
27 жніўня 2012 года Модрыч падпісаў кантракт з мадрыдскім «Рэалам» тэрмінам на пяць гадоў. Іспанскі клуб заплаціў 35 млн фунтаў стэрлінгаў за трансфер харвата.
У 2018 годзе Лука Модрыч прызнаны найлепшым іграком планеты па версіі ФІФА. У гэтым годзе ён выйграў з «Рэалам» Лігу чэмпіёнаў і ў складзе зборнай Харватыі стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету ў Расіі. 3 снежня 2018 года Лука Модрыч атрымаў «Залаты мяч» — прыз найлепшаму футбалісту года па версіі штотыднёвіка France Football.
Дасягненні «Дынама»: Чэмпіён Харватыі (3): 2006, 2007, 2008 Уладальнік Кубка Харватыі: 2007, 2008 Уладальнік Суперкубка Харватыі: 2006
«Рэал»: Чэмпіён Іспаніі (3): 2017, 2020, 2022 Уладальнік Кубка Іспаніі (2): 2014, 2023 Уладальнік Суперкубка Іспаніі (4): 2012, 2017, 2019/20, 2021/22 Пераможца Лігі чэмпіёнаў (5): 2014, 2016, 2017, 2018, 2022 Уладальнік Суперкубка УЕФА (4): 2014, 2016, 2017, 2022 Пераможца клубнага чэмпіянату свету (4): 2016, 2017, 2018, 2022
Харватыя: Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету: 2018 Бронзавы прызёр чэмпіянату свету: 2022
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Харватыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Харватыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Заграб Катэгорыя:Ігракі ФК Зрыньскі Мостар Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэр Запрэшыч Катэгорыя:Ігракі ФК Тотэнхэм Хотспур Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Уладальнікі «Залатога мяча»