У́гу Міге́л Ферэ́йра Го́міш Вія́на (; нар. , , Партугалія) — партугальскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі (2001—2012). Вядомы за гульні ў складзе «Брагі» і «Спортынга». Добра вядомы сваімі здольнасцямі да выканання стандартаў і пасоў. Пачаўшы сваю спартыўную кар’еру Угу ў дзевятнаццаць гадоў накіраваўся за мяжу, спачатку ў Англію, а потым у Іспанію, перш чым спыніцца на партугальскім клубе «Брага».
Кар’ера
Раннія гады Угу Віяна пачаў сваю кар’еру ў клубе «Спортынг» (Лісабон). Пасля таго, як ён атрымаў тытул лепшага маладога футбаліста года ў Еўропе ў 2002 годзе, ён быў набыты англійскім клубам «Ньюкасл Юнайтэд» за 12 млн еўраNewcastle close in on Viana . uefa.com, за які адгуляў два сезоны, але гэтак і не стаў лідарам каманды, а затым і зусім перастаў траплаць у склад, пасля чаго вярнуўся на правах арэнды ў «Спортынг»Hugo Viana heads home . uefa.com, а затым быў арандаваны «Валенсіяй», які вырашыў выкупіць трансфер Віяны за 2,250 млн еўраIt's off Hugo as Viana joins Valencia . nufc.premiumtv.co.uk. У сезоне 2006/07 Угу прыйшлося вытрымліваць канкурэнцыю за месца ў складзе ад Рубена Барахі і Давіда Альбельды, якую ён прайграў і быў арандаваны клубам «Асасуна»Угу Виана перешёл в «Осасуну» на правах аренды . championat.ru, але там ён атрымаў сур'ёзную траўму, якая не дазволіла яму трэніравацца на працягу чатырох месяцаў, а пасля Віяна прыйшлося вытрымаць працяглы перыяд аднаўлення. У сезоне 2008/09 Віяна на поле ў чэмпіянаце не выходзіў, абмежаваўшыся трыма матчамі на Кубак УЕФА і кубак Іспаніі.
«Брага» 31 ліпеня 2009 года, Віяна быў аддадзены ў арэнду клуба «Брага» на адзін сезон, тым самым вярнуўшыся ў Партугалію праз тры гады пасля выступленняў за лісабонскі клубHugo Viana é reforço por uma temporada . Афіцыйны сайт ФК «Спортынг» Брага«Hugo Viana's Portugal recall reignites debate of purists v realists». The Guardian..
Апошнія гады З 2013 года выступаў у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах: спачатку ў клубе «Аль-Ахлі», потым у «Аль-Васле». У кастрычніку 2016 года абвясціў аб завяршэнні кар’ерыУгу Виана завершил карьеру в 33 года. by.tribuna.com..
Міжнародная кар’ера У зборнай Партугаліі Віяна дэбютаваў 14 лістапада 2001 года ў матчы супраць зборнай Анголы, якая скончылася перамогай партугальцаў з лікам 5:1.
Дасягненні «Спортынг»: Чэмпіён Партугаліі: 2002 Уладальнік Кубка Партугаліі: 2002
«Брага»: Уладальнік Кубка партугальскай лігі: 2013
«Аль-Ахлі»: Чэмпіён ААЭ: 2014 Уладальнік Суперкубка ААЭ: 2013 Уладальнік Кубка лігі ААЭ: 2014
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Партугаліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Партугаліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Аль-Васл Катэгорыя:Ігракі ФК Шабаб Аль-Ахлі Катэгорыя:Ігракі ФК Брага Катэгорыя:Ігракі ФК Валенсія Катэгорыя:Ігракі ФК Асасуна Катэгорыя:Ігракі ФК Спортынг Лісабон Катэгорыя:Ігракі ФК Ньюкасл Юнайтэд Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года