Андрэ́й Андрэ́евіч Ма́ркаў (14.6.1856, Разань, Расія — 20.7.1922, Петраград) — расійскі матэматык. Акадэмік Пецярбургскай АН (1896). Зрабіў вялікі ўклад у тэорыю імавернасцей і тэорыю лікаў. Бацька матэматыка А. А. Маркава-малодшага.

Біяграфія Андрэй Андрэевіч Маркаў нарадзіўся ў Разані у сям'і чыноўніка Андрэя Рыгоравіча Маркава.

У 1866 годзе Андрэя Маркава аддалі ў 5-ю Пецярбургскую гімназію. У 1874 г. ён закончыў гімназію і паступіў у Пецярбургскі ўніверсітэт. Закончыў універсітэт у 1878 годзе, і там жа з 1880 года выкладаў (з 1886 года прафесар фізіка-матэматычнага факультэта).

Уклад у навуку Асноўныя працы па тэорыі імавернасцей і яе прыкладаннях, тэорыі лікаў, матэматычным аналізе і матэматычнай статыстыцы.

Даў пачатак тэорыі т.зв. маркаўскіх працэсаў, увёў паняцце паслядоўнасці залежных выпрабаванняў (гл. ланцуг Маркава), даў імавернаснае абгрунтаванне метаду найменшых квадратаў.

Навуковыя працы Избранные труды. Теория чисел. Теория вероятностей. М., 1951.

Літаратура

Катэгорыя:Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта Катэгорыя:Імавернаснікі Катэгорыя:Матэматыкі ў тэорыі лікаў Катэгорыя:Матэматыкі Расіі Катэгорыя:Матэматыкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя