Мыша́нка (афіц. транс.: Myšanka), Мі́ша — рака ў Брэсцкай вобласці Беларусі, правы прыток Шчары (басейн Нёмана).

Назва У інвентары 1692 г. згадваецца сядзіба (цяпер Новая Мыш) на беразе ракі Мышы. У наступным інвентары 1730 назва ракі ўжо памяншальнага выгляду, Мышанка.

Гідраграфія Даўжыня 109 км. Вадазбор 930 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.

Пачынаецца на паўднёвых схілах Навагрудскага ўзвышша каля вёскі Буйнявічы Баранавіцкага раёна, цячэ па Баранавіцкай раўніне, упадае ў Шчару за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Сельцы Івацэвіцкага раёна. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Каля вёсак Белалессе, Магіляны і Жалезніца створаны сажалкі (плошчай 0,06 км², 0,7 км² і 0,04 км² адпаведна).

Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 500—800 м. Пойма двухбаковая, месцамі забалочаная, шырынёй 400—600 м. Рэчышча ад вёскі Агароднікі да вёскі Новая Мыш (16 км) каналізаванае, на астатнім працягу моцна звілістае; шырыня яго 10—12 м, у ніжнім цячэнні месцамі да 40 м.

Асноўныя прытокі: Малатоўка, Мутвіца; прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Ляхавіцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Івацэвіцкага раёна Катэгорыя:Прытокі Шчары