Мохавае — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Тураўлянка, за 14 км у напрамку на поўдзень ад Полацка, за 1,5 км на поўдзень ад вёскі Мяжно 3-е.
Плошча паверхні возера 0,18 км². Даўжыня 0,72 км, найбольшая шырыня 0,38 (0,42) км. Даўжыня берагавой лініі 1,8 (каля 1,92) км. Найбольшая глыбіня 2,5Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2. м. Аб'ём вады ў возеры каля 0,2 млн м³. Катлавіна возера рэшткавага тыпу, размешчаная сярод забалочанага лесу. Схілы катлавіны невыразныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія і забалочаныя. Возера злучаецца з сеткай меліярацыйных каналаў і праз яе з азёрамі Туроўля, Белае, Колпіна і некалькімі дробнымі азёрамі.
Літаратура
Спасылкі Возера Мохавае на сайце «Белорусский Посейдон»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна