Ліцві́н — возера ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Прыпяць, за 22 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Калінкавічы, за 0,4 км на захад ад аграгарадка Юравічы.
Плошча паверхні возера 0,19 км². Даўжыня 2,25 км, найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 4,68 км. Катлавіна возера старычнага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя і ўмерана стромкія. Вышыня схілаў да 4 м, у паўночнай частцы да 13 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пясчаныя, усходнія зліваюцца са схіламі катлавіны. У возера ўпадаюць ручаі і меліярацыйныя каналы. У паўднёвай частцы выцякае ручай у раку Прыпяць.
У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, гусцяра, плотка, краснапёрка, акунь, лінь, карась і іншыя віды рыб.
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика озёр Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.
Катэгорыя:Азёры Калінкавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці