Аляксандр Піпа (укр. Олександр Піпа) — украінскі музыкант, вакаліст, былы ўдзельнік гурта «Воплі Відоплясова».
Біяграфія З Юрыем Здарэнка Піпа пазнаёміўся яшчэ калі навучаўся ў школе. Па словах самога Піпы, першыя два альбома запісаў ён і Здарэнка на кватэры ў апошняга ў 1982 годзе на піянерскіх барабанах і іншых даступных інструментах. Першапачаткова, на творчасць Піпы ўплывала «цяжкая музыка», накшталт «AC / DC» і «Motorhead». У 1984 годзе годзе Піпа і Здарэнка заснавалі хэві-метал гурт «SOS».
У 1986 годзе адбылося знаёмства музыкаў з Алегам Скрыпкай, так з'явіўся новы гурт, назву якога прапанаваў Піпа, які ў той час зачытваўся творамі Ф. М. Дастаеўскага, адзін з герояў якога быў лакей Рыгор Відаплясаў з «Сяла Сцепанчыкава» які пісаў опусы, называючы іх «Воплямі». ВВ выконвалі музыку ў стылі панк-рок, фолк-рок і іншых. Піпа ў гурце быў да 2007 года асноўным басістам і бэк-вакалістам.
У цяперашні час Піпа працуе з праектам «@Traktor» (аттрактор). Адзіны сольны альбом Піпы «Олександр Піпа» выйшаў у 2001 годзе.
Граў у такіх калектывах: гурт «Вертикаль» гурт «SOS» гурт «Воплі Відоплясова» гурт «Ashtray Hearts» (Франція) гурт «Борщ» ®гурт «@Traktor»
Цікавыя факты Падчас начнога штурму Майдана байцамі «Беркута» з 18 на 19 лютага 2014 года Аляксандр Піпа атрымаў пералом нагі. Піпа «калекцыяніруе» катоў, зараз з ім жыве шэсць катоў. Любіць гуляць на гітары і не любіць клавішныя. Чытае толькі тэхнічную літаратуру. Валодае рускай, французскай, англійскай, польскай мовамі.
Катэгорыя:Воплі Відоплясова