2019 — невысакосны год.
Міжнародны год моў карэнных народаў.
Падзеі
Студзень 1 студзеня: Увайшло ў сілу рашэнне ЗША пра выхад з ЮНЕСКА. Міжпланетны зонд NASA «New Horizons» праляцеў паўз аб’ект з пояса Койпера (486958) Аракат. На пасаду заступіў Прэзідэнт Бразіліі Жаір Балсанару. 3 студзеня: Кітайскі касмічны апарат «Чан’э-4» упершыню сеў на цёмным баку Месяца. 4 студзеня: Фелікс Чысекеды заступіў на пасаду Прэзідэнта ДР Конга. 6 студзеня:Сусветны Патрыярх Канстанцінопальскі Варфаламей I уручыў Мітрапаліту Кіеўскаму і ўсяе Украіны Епіфанію Томас на аўтакефалію Праваслаўнай царквы Украіны. 7 студзеня: Няўдалая спроба ваеннага перавароту ў Габоне. 11 студзеня: Парламентарыі Рэспублікі Македонія ўхвалілі папраўкі да Канстытуцыі, якія змяняюць назву краіны на Рэспубліку Паўночная Македонія. 23 студзеня: Старшыня Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы Хуан Гуайдо абвясціў сябе выканаўцам абавязкаў прэзідэнта краіны, нягледзячы на тое, што фактычна і юрыдычна кіраўніком дзяржавы з’яўляецца Нікалас Мадура. 30 студзеня: Прэзідэнт Мексікі Андрэс Мануэль Лопес Абрадор аб’явіў пра сканчэнне вайны супраць наркамафіі ў краіне.
Люты 2 лютага: ЗША прыпынілі дзеянне ДРСМДhttps://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/6069375, Расія адказала сіметрычнаГосдеп прокомментировал решение России о приостановке участия в ДРСМД. 6 лютага: Паўночная Македонія ўступіла ў НАТАhttps://www.vesti.ru/doc.html?id=3113141. 11 лютага: У выніку нападу на школу ў Стоўбцах два чалавекі загінулі і два паранены. 13 лютага: Рэспубліка Македонія афіцыйна змяніла назву на Рэспубліку Паўночная Македонія, паводле дамовы з Грэцыяй, што скончыла спрэчку, якая доўжылася з 1991 года, і адкрыла магчымасць уключэння краіны ў НАТА і Еўрапейскі СаюзМакедония официально сменила название по договоренности с Грецией. 14 лютага: Тэрарыстычны акт супраць картэжа з індыйскімі паліцыянтамі ў індыйскім штаце Джаму і Кашмір (спрэчная тэрыторыя Кашмір); загінуў 41 чалавек (40 паліцэйскіх і 1 нападнік тэрарыст-смяротнік). Тэракт справакаваў эскалацыю інда-пакістанскага супрацьстаяння ў Кашміры. 24 лютага: На рэферэндуме 73,3 % жыхароў Кубы прагаласавалі за зацвярджэнне новай канстытуцыіГраждане Кубы одобрили на референдуме принятие новой конституции.
Сакавік 1 сакавіка: Баевікі руху «Талібан» напалі на базу Шаробак (афганская правінцыя Гільменд). У выніку атакі загінулі 397 ваеннаслужачых афганскай арміі і замежных войскаў, а таксама як мінімум 9 баевікоўТалибан. Итоги атаки на базу США ||| Шаробак, Гильменд, Афганистан. 2 сакавіка: Старшынёй Саюза кампазітараў Беларусі абрана Алена Атрашкевіч. 12 сакавіка: Лідары руху «Талібан» дамовіліся з ЗША аб вывадзе амерыканскай арміі з Афганістана. 14 сакавіка: Горад Тэль-Авіў абстраляны ракетамі з боку сектара ГазаАрмия Израиля ответила ударом на ракетный обстрел Тель-Авива из сектора Газа . 15 сакавіка: У выніку падвойнага тэракту ў мячэцях горада Крайстчэрч (Новая Зеландыя) загінулі па меншай меры 49 чалавек, каля 50 атрымалі раненніКрупнейший теракт в истории Новой Зеландии: что известно. 17 сакавіка: У паўночна-ўсходняй частцы інданезійскага вострава Ламбок адбыўся землятрус магнітудай 5,4, загінула 6 чалавек. 18 сакавіка: Магутны цыклон абрынуўся на горад Бейра ў Мазамбіку. Загінула больш за 150 чалавек«САМОЕ СТРАШНОЕ БЕДСТВИЕ В ИСТОРИИ СТРАНЫ». В МОЗАМБИКЕ МОЩНЫЙ ЦИКЛОН ЗАТОПИЛ ДОМА И УНИЧТОЖИЛ 90 % ГОРОДА. У горадзе Утрэхт (Нідэрланды) невядомы мужчына на адным з прыпынкаў грамадскага транспарту ўвайшоў у трамвай і адкрыў агонь. Паведамляецца аб па меншай меры траіх забітых і некалькіх параненыхВ Утрехте неизвестный устроил стрельбу в трамвае: три человека погибли, несколько ранены (ФОТО). 19 сакавіка: Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў сышоў у адстаўку. 21 сакавіка: ЗША прызнаюць суверэнітэт Ізраіля над Галанскімі вышынямі, якія знаходзяцца пад акупацыяй ізраільскай арміяй з 1967 годаПризнание США Голанских высот грозит Израилю войной: палестинцы ответили ракетами. 23 сакавіка: Касым-Жамарт Такаеў падпісаў указ аб перайменаванні Астаны у Нур-Султан. У выніку налёту баевікоў-дагона на вёскі Огасагу і Велінгара (Малі) загінулі 160 прадстаўнікоў народа фульбэ. Абвешчана аб паспяховым завяршэнні аперацыі супраць ІДІЛ 28 сакавіка: Сілы супрацьпаветранай абароны Сірыі адбілі авіяцыйныя ўдары, нанесеныя ВПС Ізраіля па горадзе АлепаПВО Сирии отразили авиаудар Израиля по Алеппо. 31 сакавіка: Першы тур прэзідэнцкіх выбараў на Украіне, па выніках якога ў другі тур выйшлі П. Парашэнка і У. Зяленскі.
Красавік
2 красавіка: Прэзідэнт Алжыра Абдэль Азіз Бутэфліка падаў у адстаўку на фоне масавых пратэстаў у краіне, выконваючым абавязкі кіраўніка дзяржавы прызначаны Абдэль Кадэр Бенсалах. 6 красавіка: Пасля авіаналёта на пазіцыі Лівійскай Нацыянальнай Арміі на поўдзень ад Трыпалі, абвяшчана аб увядзенні беспалётнай зоны для ваеннай авіацыі над заходняй ЛівіяйАрмия Хафтара ввела бесполетную зону для боевой авиации в западном регионе Ливии. 8 красавіка: Іран унёс шэраг элітных падраздзяленняў УС ЗША ў спіс тэрарыстычных арганізацый, у адказ на аналагічны крок Белага Дома ў адносінах да КВІРАрмии террористов: США и Иран обменялись ударами. 10 красавіка: Апублікаваны першы фотаздымак чорнай дзіркі. 11 красавіка: Інтэрнэт-журналіст, заснавальнік WikiLeaks Джуліян Асанж затрыманы паліцыяй Лондана. Армія Судана здзейсніла ў краіне пераварот, прэзідэнт Амар аль-Башыр адхілены ад улады. 15 красавіка: Моцны пажар здарыўся ў саборы Парыжскай Божай Маці. 21 красавіка: Другі тур прэзідэнцкіх выбараў на Украіне: перамогу атрымаў Уладзімір Зяленскі. Серыя тэрактаў у гарадах Каломба, Негомба і Батыкалоа (Шры-Ланка) забрала жыцці 262 чалавек. Нападу падвергліся цэрквы і гатэлі. 25 красавіка: Ва Уладзівастоку адбылася сустрэча паўночнакарэйскага лідара Кім Чэн Ына і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Вярхоўная Рада Украіны прыняла закон аб выключным выкарыстанні ўкраінскай мовы ва ўсіх сферах дзяржаўнага жыцця. 30 красавіка: Спроба ваеннага перавароту ў Венесуэле Беларуская служба Радыё «Свабода» пакінула радыёхвалі і цалкам пераключылася на іншыя каналы перадачы сігналаў. Уладзімір Пуцін вызваліў Міхаіла Бабіча ад абавязкаў Пасла Расіі ў Беларусі.
Май
1 мая: Цырымонія інтранізацыі новага імператара Японіі Нарухіта, напярэдадні яго бацька Акіхіта адрокся ад трона. 3 мая: У Нацыянальным аэрапорце Мінск адкрылі другую ўзлётна-пасадачную паласу. 5 мая: Катастрофа SSJ 100 у аэрапорце Шарамеццева. Загінуў 41 чалавек. 6 мая: У Вялікабрытаніі і ЗША адбылася прэм’ера міні-серыяла «Чарнобыль». 6 мая: Джад Трамп упершыню стаў чэмпіёнам свету па снукеры. 13 мая: У Бруселі прайшоў юбілейны саміт «Усходняга партнёрства», адбыліся імпрэзы ў гонар 10-годдзя праграмы Еўрасаюза. 14 мая: Карціна Клода Манэ з серыі «Стагі сена» была прададзеная на аўкцыёне ў Нью-Ёрку за рэкордныя 110,7 мільёна долараў. 16 мая: Гібель Яўгена Патаповіча ў Магілёве выклікала пераслед цыганоў. 18 мая: Прадстаўнік Нідэрландаў Дункан Лоўрэнс атрымаў перамогу на конкурсе «Еўрабачанне» з песняй «Arcade». 20 мая: Адбылася цырымонія інаўгурацыі Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. 22 мая: Парэшткі 1214 вязняў Брэсцкага гета перапахавалі на Паўночных могілках пад Брэстам. 23 мая: Прэзідэнт Інданезіі Джока Відода атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах і застаўся на другі тэрмін. 25 мая: Паўднёвакарэйскі фільм «Паразіты» рэжысёра Пон Джун Хо ўзнагароджаны «Залатой пальмавай галінай» 72-га Канскага кінафестывалю. 26 мая: Незалежны кандыдат Гітанас Наўседа перамог на прэзідэнцкіх выбарах у ЛітвеБудущий президент Литвы призвал сменить риторику в отношении России.. У матчы за Кубак Беларусі па футболе «Шахцёр» (Салігорск) атрымаў перамогу над «Віцебскам» 83-ы чэмпіянат свету па хакеі завяршыўся перамогай зборнай Фінляндыі. 27 мая: Парламент Аўстрыі вынес вотум недаверу канцлеру Себасцьяну Курцу на фоне ўрадавага крызісу. 28 мая: У рэгіёнах Рэспублікі Косава з пераважным сербскім насельніцтвам прайшла хваля арыштаў, у адказ Сербія прывяла войска ў баявую гатоўнасць. 29 мая: Сейм Латвіі абраў прэзідэнтам Эгілса Левіца.
Чэрвень
1 чэрвеня: Стартаваў Чэмпіянат свету па футболе сярод жанчын 2019. 7 чэрвеня: Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй сышла ў адстаўку з пасады кіраўніка Кансерватыўнай партыі. 9 чэрвеня: На прэзідэнцкіх выбарах у Казахстане атрымаў перамогу Касым-Жамарт Такаеў. 10 чэрвеня: Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч падаў у адстаўку. 13 чэрвеня: Баскетбалісты «Таронта Рэптарс» у фінале НБА атрымалі перамогу ў серыі з «Голдэн Стэйт Уорыярз». 21—30 чэрвеня: Еўрапейскія гульні 2019 у Мінску. 22 чэрвеня: На прэзідэнцкіх выбарах ў Маўрытаніі перамогу адтрымаў Махамед Ахмед ульд Газуані. 23 чэрвеня: У Празе сотні тысяч людзей выйшлі на дэманстрацыю з патрабаваннем адстаўкі прэм’ер-міністра Андрэя Бабіша. 24 чэрвеня: Выбухі ў горадзе Арыс, Туркестанская вобласць Рэспублікі Казахстан; больш за 70 чалавек пацярпелі.
Ліпень 1 ліпеня: У выніку пажару на атамнай глыбакаводнай станцыі АС-31 «Лашарык» загінулі 14 расійскіх афіцэраў-падводнікаў. 2 ліпеня: Поўнае сонечнае зацьменне назіралася ў Чылі, Аргенціне, а таксама ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна. 3 ліпеня: ВПС ЛНА нанеслі авіяўдар па Цэнтру міграцыі ў Таджуры. Па меншай меры, 53 чалавекі загінулі і 130 атрымалі раненні. 8 ліпеня: Эгілс Левіц заступіў на пасаду Прэзідэнта Латвіі 12 ліпеня: Гітанас Наўседа заступіў на пасаду Прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі. 13 ліпеня: З касмадрома Байканур запушчана расійска-германская арбітальная астрафізічная абсерваторыя «Спектр-РГ». 16 ліпеня: Урсула фон дэр Ляен абрана старшынёй Еўрапейскай камісіі. 19 ліпеня: Байцы іранскага КВІР перахапілі брытанскі танкер ў Армузскім праліве, абвінаваціўшы членаў экіпажа ў «кантрабандзе паліва». 20 ліпеня: На Беласточчыне прайшоў апошні канцэрт Фестывалю музыкі маладой Беларусі «Басовішча». 22 ліпеня: Індыйская АМС «Чандраян-2», на борце якой знаходзіцца першы індыйскі месяцаход «Праг’ям», стартавала да Месяца. 24 ліпеня: Борыс Джонсан абраны прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі. 25 ліпеня: СБУ быў затрыманы расійскі танкер у Чорным моры за ўдзел у блакаванні праходу пад Крымскім мостам пасля керчанскага інцыдэнтуСБУ задержала российский танкер.
Жнівень 1 жніўня: У выніку атрыманых пры тэракце ў сталіцы Самалі раненняў сканаў мэр Магадыша Абдзірахман Амар Асман. 2 жніўня: Спыніў дзеянне Дагавор аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці паміж ЗША і Расіяй. 3 жніўня: У Тэхасе падчас страляніны ў гандлёвым цэнтры Walmart загінула 20 чалавек, яшчэ як мінімум 26 атрымалі раненні. 5 жніўня: Індыя адмяніла асаблівы статус штату Джаму і Кашмір. У Краснаярскім краі, недалёка ад пасёлка Каменка пад Ачынскам, адбыліся выбухі на складзе боепрыпасаў. 12 чалавек пацярпелі. 8 жніўня: У Кыргызстане ў выніку аперацыі па затрыманні экс-прэзідэнта краіны Алмазбека Атамбаева параненыя 36 чалавек і адзін загінуў. 10 жніўня: У ходзе баёў Грамадзянскай вайны сілы Паўднёвага пераходнага савета (ЮПС) Емена захапілі прэзідэнцкі палац Машык у сталіцы краіны горадзе Адэн. 12 жніўня: Беларус Генадзь Караткевіч перамог на міжнародных спаборніцтвах Google Code Jam, стаўшы шосты раз запар лепшым праграмістам свету. 15 жніўня: Лайнер Airbus A321-211 з-за пашкоджанняў абодвух рухавікоў вымушаны быў зрабіць аварыйную пасадку пад Жукоўскім. 16 жніўня: Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выказаў пажаданне купіць Грэнландыю ў Даніі. 23 жніўня: На Шры-Ланцы скончыўся рэжым надзвычайнага становішча, уведзены пасля тэрактаў, учыненых ісламскімі тэрарыстамі. 28 жніўня: Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II ухваліла прапанову прэм’ер-міністра краіны Борыса Джонсана прыпыніць працу брытанскага парламента, гэта падзея павялічвае шанцы, што Вялікабрытанія зробіць брэксіт без здзелкі з ЕС. 29 жніўня: Аляксей Ганчарук абраны на пасаду Прэм’ер-міністра Украіны. 30 жніўня: Прэм’ера фільма «Я абвінавачваю» адбылася ў межах конкурснай праграмы 76-га Венецыянскага кінафестывалю, дзе карціна была ўдастоена Гран-пры журы.