Залата́я пласці́нка «Во́яджэра» — пазалочаная інфармацыйная пласцінка с запісам гукавых і відэасігналаў, упакаваная ў алюмініевы футляр. Мае дыяметр 12 цаляў (каля 30 см.) і пакрытая золатам для абароны ад карозіі пад уздзеяннем касмічнага пылу. Разам з пласцінкай у футляр упакаваныя фанаграфічная капсула і ігла для ўзнаўлення запісу. На футляры выгравіравна схема, якая адлюстроўвае ўсталяванне іглы на паверхню запіса, хуткасць праігравання і спосаб пераўтварэння відэасігналаў у выяву. Як і на пласціне «Піянера», адлюстравана карта пульсараў, на якой адзначана месцазнаходжанне Сонца ў Галактыке, а таксама схема выпраменьвання атама вадарода для атрымання метрычных адзінак і адзінка часу. Камісію, якая займалася падрыхтоўкай пласцінкі, узначальваў Карл СаганWhat is the golden Record? Афіцыйны сайт праграмы «Вояджэр».

Месцазнаходжанне пласцінак Пласцінкі прымацаваны да касмічных апаратаў «Вояджэр-1» і «Вояджэр-2», якія ў 1977 годзе былі запушчаны с Зямлі. Па стану на чэрвень 2014 года, «Вояджэр-1» аддаліўся на адлегласць 19,1 міліярдаў кіламетраў (127,3 а.е. ці 1807 * 109 км.) ад Сонца. «Вояджэр-2» аддаліўся на адлегласць 15,6 міліярдаў кіламетраў (104,3 а.е. ці 15,3 *109 км.) ад Сонца. Апараты з пласцінкамі на борце пакінулі Сонечную сістэму і працягваюць аддалаяцца ад Сонца на 3,6 і 3,3 а.е. адпаведнаVojager — Fast Facts.

Запісы пласцінкі

Прывітанні Першы раздзел утрымлівае прывітанні на 55 мовах, у тым ліку на 7 старажытных (шумерская, акадская, арамейская, старажытнаармянская, старажытнагрэчаская, латынь), 10 паўднёваазіяцкіх, 4 кітайскіх дыялектах.

Музыка 78 % запісаў «Вояджэра» прысвечаны музычным формам перадачы шматлікіх культур. З дапамогай дырыжора Мюрэя Сідліна і музыказнаўцаў Алана Лоцнакса, Роберта Брауна і Чу Венг Чанга было адабрана 27 разнастайных твораў для запіса. Заходняя класічная музыка прадстаўлена Бахам («Брандэрбургскі канцэрт № 2», «Гавот у форме ронда», «Добра тэмперыраваны клавір»), Бетховенам (5-я сімфонія, струнны квартэт № 13), Моцартам («Чароўная флейта») і Стравінскім («Вясна свяшчэнная»), а заходняя лёгкая музыка — Чакам Беры («Johnny B. Goode»), Луі Армстрангам («Melancholy Blues») і Сляпым Вілі Джонсанам («Dark Was the Night»). Але заходняя музыка складае менш за палову музычнай падборкі. Астатні запіс уключае класічную музыку Індыі, Явы і Японіі, а таксама кітайскі твор для 7-струннага інтсрумента цысяньцынь, складзены 2500 гадоў таму кітайскім кампазітарам Бо Я. Была ўключана таксама народная музыка Перу, Балгарыі, Аўстраліі, Афрыкі. У запіс таксама ўвайшлі гранне на жалейцы з Саламонавых астравоў, рытуальнае пенне з Новай Гвінеі, якое, верагодна, падобна да пення людзей каменнага века, калі першабытныя людзі толькі пачыналі складаць музыку.

Гукі Астатнія 22 % запіса складаюцца з галасоў людзей, розных гукаў Зямлі і 116 выяў, закадаваных як відэасігналы. Чалавечыя галасы запісаны ў выглядзе прывітанняў Генеральнага сакратара ААН на 55 найбольш распаўсюджаных мовах Зямлі. Таксама запіс уключае 50 галасоў і гукаў планеты. Яны пачынаюцца с натуральных гукаў прыроды, акіяна, сушы, якія пазаземныя істоты змогуць распазнаць на падставе ўласных даследаванняў зямляпадобных планет і якія могуць даць дадзеныя аб плотнасці нашай атмасферы. Далей ідуць гукі біялагічнага свету: птушак, і насякомых, жаб, сабак, львоў, шымпанзэ, ваўкоў. Далей запісаныя гукі людзей і іх дзейнасці: крокі, удары молата, гукі пілы, удары тапара аб дрэва; гукі аўтамабіля, сірэны, рэактыўнага самалёта, запуска ракеты, плачучага дзіця, якое заспакойвае маці, і рэгулярнае шчоўканне пульсара (гэты гук можа даць ключ да прыроды пульсараў на футляры запіса).

Выявы Фатаграфія сонечнага спектра — першая з 20 каляровых фатаграфій, якія знаходзяцца ў паслядоўнасці са 116 малюнкаў. Каляровыя фатаграфіі закадаваны як паслядоўныя манахромныя фатаграфіі, зробленыя праз розныя каляровыя фільтры. Паколькі набор ліній паглынання ў спектры Сонца з’яўляецца індыкатарам яго колера і свяцімасці, пазаземныя астраномы змогуць дакладна аб’яднаць тры манахромных выявы ў адну каляровую, зрабіўшы каліброўку на аснове вядомых ім дадзеных аб зорных спектрах. Зрабіўшы гэтую працу, яны змогуць такім жа чынам атрымаць іншы каляровыя фатаграфіі.

Потым зроблена выява Зямлі, як яе бачна з космаса, з дапамогай фатаграфіі, зробленай з нізкай арбіты. Схематычна паказаныя атамы для азнаямлення з элементарным складам газаў у нашай атмасферы. Гэтыя ж самыя атмныя схемы выкарыстоўваюцца для дэманстравання структуры і дзялення малекулы ДНК. Далей ідзе серыя фатаграфій і анатамічных схем, якія дэманструюць розныя стадыі мітатычнага дзялення клеткі, апладнення яйцаклеткі сперматазоідам, развіццё эмбрыёна і роды. Восемь анатамічных схем, якія знаходзяцца адна пад адной, паказваюць знешнюю і ўнутраную анатомію чалавека. Паслядоўнасць заканчваецца некалькімі малюнкамі чалавечых істот.

Пасля гэтага паказаныя фатаграфіі розных пейзажаў і ландшафтаў: гор, марскіх узбярэжжаў і астравоў, горных масіваў і рэк. Потым ідуць выявы формаў жыцця на Зямлі: дрэвы і палі, каралавыя рыфы, (аўстралійскі востраў Херон, насекомыя, кветкі, малюскі, дэльфіны, жывёлы марскіх глыбінь. Потым зноў ідуць фатаграфіі чалавечых істот ў розных сітуацыях: фермеры з Гватэмалы і Аўстраліі; працоўныя з Афрыкі, Тайланда і Тэхаса; алімпійскія бегуны, танцоры балета і г. д.

Зварот Джымі Картэра На дыске запісаны таксама звароты Курта Вальдхайма і Джымі Картэра, якія ў 1977 годзе былі Генеральным сакратаром ААН і прэзідэнтам ЗША адпаведна. Вольны пераклад зварота Картэра гучыць так:

Гл. таксама Праект «Вояджэр» Вояджэр-1 METI Пласціны «Піянера» Пасланне «Мір», «Ленін», «СССР» Пасланне Арэсіба

Спасылкі Дж Ломберг Міжзорнае пасланне «Вояджэра» змесціва залатой пласцінкі Афіцыйны сайт праекта «Вояджэр» Калекцыя гукаў залатой пласцінкі на сэрвісе Soundcloud Мультымедыйная прэзентацыя залатой пласцінкі

Катэгорыя:Вояджэр Катэгорыя:Міжзорныя пасланні