Го́нта, зборнае го́нты ( з  — «перакладзіны»), таксама дра́нка, дра́ніцы, драні́ца, дор — драўляны матэрыял для пакрыцця даху і сцен у форме невялікіх тонкіх дошчачак, востра саструганых з аднаго боку і з пазам з другога. Робіцца з яловай, хваёвай, асінавай і іншай драўніны, даўжынёй звычайна 50—60 см, шырынёй каля 10 см. Дах з гонты служыць 25—35 гадоў. Вядома па ўсёй Еўропе.

Тонкія дошкі, драніцы, дралі пры дапамозе драча (драніка) — масіўнага, шырокага нажа з доўгай перпендыкулярна замацаванай ручкайБеларусы. Том 1: Прамысловыя і рамесныя заняткі / рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, В. С. Цітоў. Мінск: Навука і тэхніка, 1995. 351 с. .

Беларусь

У Беларусі гонта вядома з даўніх часоў, рабілася ўручную (радыяльным расколваннем), пазней — на механізаваных станках (распілоўваннем). Гонтай крылі дахі ўсіх тыпаў будынкаў. Дошчачкі ўваходзілі адна ў адну і прыбіваліся да дахаў. Кожны верхні рад гонты перакрываў ніжэйшы, таму пакрыццё атрымлівалася шматслойнае — да 4 слаёў (касцёл у Койданаве, XVIII ст.). Часам гонту ніжняга, навіслага над карнізам рада рабілі завостранай, што ўпрыгожвала дах (сядзібны дом у Борках, званіцы ў Белагрудзе і Шарашове, касцёл у Жытомлі).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дахавыя матэрыялы Катэгорыя:Лесаматэрыялы