Малое — возера ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Гайна, за 13 км у напрамку на поўнач ад Смалявічаў, прыкладна за 1,8 км на паўднёвы ўсход ад аграгарадка Юр'ева.

Плошча паверхні возера 0,4 км². Даўжыня 1 км, найбольшая шырыня 0,55 км, даўжыня берагавой лініі 2,47 км. Плошча вадазбору 6,8 км². Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 2 м, спадзістыя. Берагавая лінія ва ўсходняй частцы звілістая. Берагі забалочаныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 250 м. Канавай возера злучаецца з ракой Усяжа.

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Смалявіцкага раёна