Сярге́й Бары́савіч Вярхо́ўскі ( — ) — савецкі военачальнік, контр-адмірал (1944).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сяле Ільіно Веліжскага павета Віцебскай губерні.

Жыў і вучыўся ў мясцовай школе, вельмі хацеў стаць мараком. У 1927 годзе, паехаўшы ў Ленінград, паступіў у Вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя М. В. Фрунзе, якое скончыў ў 1931 годзе, пасля курсы каманднага складу пры Вучэбным атрадзе падводнага плавання (1932).

У 1932 — 1938 гг. — штурман падводнай лодкі Балтыйскага флоту.

У 1938 — 1940 гг. — начальнік штаба брыгады падводных лодак Ціхаакіянскага флоту.

У гады Вялікай Айчыннай вайны і пасля вайны — камандзір брыгады падводных лодак Балтыйскага флоту. Удзельнічаў у абароне Прыбалтыкі і ў баях на Карэльскім фронце.

5 лістапада 1944 г. атрымаў чын контр-адмірала.

У 1945 — начальнік аддзела падводнага плавання Чарнаморскага флоту.

Са снежня 1945 года па сакавік 1946 — камандзір вучэбнай брыгады падводных лодак Балтыйскага Чырванасцяжнага флоту.

У 1946 — 1949 гг. — камандзір 2-й БПЛ 8-га ВМФ.

З 1949 г. — камандуючы Рыжскай ваенна-марской базай.

У 1952—1953 гг. — начальнік кафедры тактыкі Чарнаморскага ваенна-марскога вучылішча.

У 1953 г. выйшаў у адстаўку.

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Цвярской вобласці Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Контр-адміралы СССР