Монас Ісакавіч Манасзон (, Магілёў — , Мінск) — беларускі жывапісец.

Біяграфія Вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1925—1929) у В. Волкава, У. Хрусталёва, М. Эндэ. Затым жыў у Койданаве (цяпер Дзяржынск).

Пахаваны на мінскіх Чыжоўскіх могілках.

Творчасць Удзельнічаў у выставах з 1927 года. Працаваў у гістарычным жанры («Уступленне Чырвонай арміі ў Мінск 11 ліпеня 1920 г.», «Максім Багдановіч і Змітрок Бядуля ў 1916 годзе у Мінску» і інш.), пейзажы (серыя гуашаў «Старое Койданава», 1930) і бытавым жанры. Тэме Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны карціны: «Клятва танкістаў», «Вяртанне», трыпціх «Не забудзем, не даруем!».

Прызнанне Член Саюза савецкіх мастакоў БССР (з 1940) Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалямі.

Літаратура Манасзон Монас // Беларускі саюз мастакоў. Энцыклапедычны даведнік. — Мн., 1998; Манасзон Монас Ісакавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя. Т. VI. — Мн., 1972. — С. 603—604; Манасзон Монас Ісакавіч // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. — Т. 10. — Мн., 2000. — С. 60; Монас Ісакавіч Манасзон. — Мн. 1978; Моносзон Монос Исаакович / Валаханович А. И., Кулагин А. Н. // Дзержинщина: прошлое и настоящее. — Мн., 1986. — С. 101.

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча Катэгорыя:Яўрэйскія мастакі