Паўночна-Фрызскія астравы (, , ) — група прыбярэжных астравоў у Паўночным моры, якую аддзяляе ад мацерыка Ватавае мора. Астравы размешчаны ўздоўж узбярэжжа федэральнай зямлі Шлезвіг-Гольштэйн (Германія). Нямецкія астравы з’яўляюцца часткай гістарычнага рэгіёна Паўночная Фрысландыя, а таксама часткай нацыянальнага парку . Асноўныя астравы Зільт (Sylt) — 99,14 км² Амрум (Amrum) — 20,46 км² Фёр (Föhr) — 82,82 км² Пельварм (Pellworm) — 37,44 км² Маленькія астравы Оланд (Oland) — 2,01 км² Лангенес (Langeneß) — 11,57 км² Гродэ (Gröde) — 2,52 км² Габель (Habel) — 0,074 км² Гамбургер Галіг (Hamburger Hallig) — 1,1 км² Гогэ (Hooge) — 5,78 км² Нордштрандышмоар (Nordstrandischmoor) — 1,9 км² Нордэроаг (Norderoog) — 0,09 км² Зюдэроаг (Süderoog) — 0,62 км² Зюдфаль (Südfall) — 0,56 км²

Дацкія астравы Ватавага мора каля паўднёва-заходняга ўзбярэжжа Ютландыі таксама адносяць да Паўночна-Фрызскіх астравоў, аднак фрызы на іх ніколі не пражывалі. Асноўныя астравы: Фанё (Fanø) — 55,78 км² Ромё (Rømø) — 128,86 км² Маленькія астравы: Манё (Mandø) — 7,63 км² Ланглі (Langli) — 0,8 км²

Часам да Паўночна-Фрызскіх астравоў адносяць Гельгаланд.

Катэгорыя:Астравы Паўночнага мора Катэгорыя:Астравы Германіі Катэгорыя:Шлезвіг-Гольштэйн Катэгорыя:Архіпелагі