Ігар Васільевіч Назарук () — беларускі дыпламат.
Біяграфія Нарадзіўся 8 снежня 1965 года ў Брэсцкай вобласці.
У 1982—1984 гадах — фрэзероўшчык Мінскага прыборабудаўнічага завода. У 1984—1986 гадах — служба ў радах Савецкай Арміі. У 1986—1992 гадах працаваў у ЦКБсОП Акадэміі навук БССР. У 1992 годзе скончыў факультэт робатаў і робататэхнічных сістэм Беларускага політэхнічнага інстытута па спецыяльнасці «Аўтаматызацыя і комплексная механізацыя машынабудавання».
У 1992—1994 гадах — інжынер, СП «Дыялог-Мінск», СП «Інвест-Холдынг». У 1994—2005 гадах — на розных пасадах у мытных органах Рэспублікі Беларусь.
У 2005—2008 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення рэгулявання знешнеэканамічнай дзейнасці Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
У 2008—2011 гадах — саветнік, кіраўнік гандлёва-эканамічнай службы Пасольства Беларусі ў Латвійскай Рэспубліцы. У 2011—2015 гадах — намеснік дырэктара Дэпартамента, дырэктар Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
25 чэрвеня 2015 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы АрменіяПрэзідэнт Беларусі назначыў новых паслоў у Азербайджане, Арменіі, Чэхіі і на Кубе . 21 верасня 2020 года ўзначаліў Дэпартамент гандлёвай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісііДиректором Департамента торговой политики ЕЭК назначен Игорь Назарук.
10 лютага 2022 года прызначаны намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі БеларусьЛукашэнка абнавіў склад кіраўніцтва МЗС і назначыў новых паслоў.
14 студзеня 2025 года прызначаны Пастаянным паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры статутных і іншых органах СНДУказ Президента Республики Беларусь от 14 января 2025 г. № 12 «Об И. В. Назаруке».
Валодае англійскай і іспанскай мовамі.
Узнагароды медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» II ступені (2015)Решение Высшего Евразийского Экономического Совета от 8 мая 2015 года № 4 «О награждении медалью „За вклад в создание Евразийского экономического союза“» .
Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Арменіі Катэгорыя:Намеснікі міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь