Сцяпа́н Мітрафа́навіч Гудзі́маў (, Ягаднае, Расійская імперыя — , Брэсцкая вобласць БССР) — савецкі лётчык-знішчальнік. У Вялікую Айчынную вайну адным з першых здзейсніў паветраны таран варожага самалёта.
Біяграфія Нарадзіўся 7 лістапада 1913 у вёсцы Ягаднае Расійскай імперыі (цяпер у Альхоўскім раёне Валгаградскай вобласці Расійскай Федэрацыі).
Скончыў 7-гадовую школу. Працаваў слесарам на Сталінградскім трактарным заводзе.
З 1934 — у Чырвонай арміі, скончыў Вышэйшую школу лётчыкаў (1937). З мая 1938 служыў у 33-ім знішчальным авіяцыйным палку. Прымаў удзел у вайне з Польшчай 1939 года. Пасля гэтага полк пераведзены на аэрадром ля Пружанаў.
Член ВКП(б) з 1941 р.
Раніцай 22 чэрвеня 1941 аэрадром 33-га знішчальнага авіяцыйнага палка ў Пружанах быў падвергнуты масіраванаму налёту нямецкай авіяцыі. Лейтэнант Гудзімаў выляцеў на сваім знішчальніку І-153 (паводле іншых звестак на І-16) у складзе эскадрыллі на абарону налёту ў кірунку горада Кобрына. Уступіў у бой з ворагам і збіў адзін бамбардзіроўшчык. А 5:20, калі скончыліся боепрыпасы, здзейсніў паветраны таран другога самалёта. Загінуў пры спробе катапультавацца (стропы парашута зачапіліся за аскепкі збітага самалёта).
15 лютага 1968 года С. М. Гудзімаў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені.
Памяць У Пружанах імем Гудзімава названая вуліца, пастаўлены помнік у гарадскім скверы.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Лётчыкі СССР Катэгорыя:Загінулі ў баі Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Валгаградскай вобласці