Ляво́нцій Іва́навіч Хару́жык (нар. , аг. Жыровічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (2001Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2001 года №526 "Аб прызначэнні Л.І.Харужыка Міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь"-2009).
Біяграфія Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1978), завочна Выбітныя выпускнікі БІМСГ - БАТУ - БДАТУ .
Працоўную дзейнасць пачаў у калгасе ім.Ю.Гагарына Зэльвенскага раёна інжынерам па тэхніцы бяспекі. Быў на камсамольскай рабоце, працаваў у Жыровіцкім саўгасе-тэхнікуме, дзе прайшоў шлях ад лабаранта да намесніка дырэктара, потым у Рэспубліканскай інспекцыі котланагляда Дзяржаграпрама БССР — інспектар, галоўны інжынер, намеснік начальніка.
З 1993 па 1994 гг. — выканаўчы дырэктар Беларускай рэспубліканскай асацыяцыі спецыялістаў па ахове працы.
З 1994 па 2001 гг. — першы намеснік кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
З 24 верасня 2001 года — міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
26 чэрвеня 2009 г. адпраўлены ў адстаўкуУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2009 г. № 339 "Аб вызваленні Л.І.Харужыка ад пасады Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь".
З 22 студзеня 2010Прэзідэнт Беларусі разгледзеў шэраг кадравых пытанняў па 2014 гг. — начальнік дэпартамента эканомікі і галіновых праграм Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы.
Узнагароды і званні Узнагароджаны медалем «За працоўныя заслугі». Ганаровы грамадзянін Зэльвенскага раёна (2008).
Спасылкі Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь»
Катэгорыя:Міністры прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выпускнікі БДАТУ Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Зэльвенскага раёна