Ліва́нка — рака ў Дзяржынскім і Стаўбцоўскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Волка (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 11 км. Плошча вадазбору 58 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 м/км. Пачынаецца ў напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Ліўе Дзяржынскага раёна. Упадае ў Волку прыкладна за 2 км на паўночны захад захад ад аграгарадка Засулле, за 0,5 км на ўсход ад вёскі Наваселле Стаўбцоўскага раёна. Рэчышча каналізаванае ў сярэднім і ніжнім цячэнні. Прыток злева — Асінаўка.

Каля ракі населеныя пункты Ліўе, Зарэчча.

Літаратура

Ліст карты N-35-90. Выданне 1986 год. Стан мясцовасці на 1983 год.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Дзяржынскага раёна Катэгорыя:Рэкі Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя:Басейн Сулы (прыток Нёмана)