Першы Украінскі фронт — аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне савецкіх войскаў у Вялікай Айчыннай вайне. Утвораны на паўднёва-заходнім кірунку 20 кастрычніка 1943 года па загадзе Стаўкі ВГК ад 16 кастрычніка 1943 года шляхам пераназвання Варонежскага фронту.
10 чэрвеня 1945 года быў расфарміраваны, яго палявое кіраўніцтва рэарганізавана ў кіраўніцтва Цэнтральнай групы войскаў Узброеных Сіл СССР.
Праведзеныя аперацыі thumb|Мемарыяльны знак на месцы сустрэчы войскаў 1-га Украінскага фронту з Амерыканскімі войскамі на Эльбе 25 красавіка 1945 года.
Кіеўская наступальная аперацыя, 1943 Кіеўская абарончая аперацыя, 1943 Жытомірска-Бярдзічаўская аперацыя Корсунь-Шаўчэнкаўская аперацыя Роўна-Луцкая аперацыя Праскураўска-Чарнавіцкая аперацыя Львоўска-Сандамірская аперацыя Сандамірска-Сілезская аперацыя Ніжнесілезская аперацыя Верхнесілезкая аперацыя Берлінская аперацыя Пражская аперацыя
Склад
Першапачатковы: 13-я армія 27-я армія 38-я армія 40-я армія 47-я армія 60-я армія 3-я гвардзейская танкавая армія 2-я паветраная армія
Злучэнні, якія ўваходзілі ў яго ў розны час: 1-я гвардзейская армія 3-я гвардзейская армія 5-я гвардзейская армія 6-я армія 18-я армія 21-я армія 28-я армія 31-я армія 52-я армія 59-я армія 1-я танкавая армія 2-я танкавая армія 4-я танкавая армія 6-я танкавая армія 4-я гвардзейская танкавая армія 8-я паветраная армія 2-я армія Войска Польскага
Камандаванне
Камандуючыя войскамі: генерал арміі Мікалай Фёдаравіч Ватуцін (кастрычнік 1943 — сакавік 1944); Маршал Савецкага Саюза Георгій Канстанцінавіч Жукаў (сакавік — май 1944); Маршал Савецкага Саюза Іван Сцяпанавіч Конеў (май 1944 — да канца вайны).
Члены Ваеннага савета: генерал-лейтэнант Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў (кастрычнік 1943 — жнівень 1944); генерал-маёр, Канстанцін Васільевіч Крайнюкоў (кастрычнік 1943 — да канца вайны).
Начальнікі штаба: генерал-лейтэнант Сямён Паўлавіч Іваноў (кастрычнік — лістапад 1943); генерал-лейтэнант Аляксандр Мікалаевіч Багалюбаў (лістапад 1943 — красавік 1944); генерал арміі Васіль Данілавіч Сакалоўскі (красавік 1944 — красавік 1945); генерал арміі Іван Яфімавіч Пятроў (красавік 1945 — да канца вайны).
Спасылкі
Фронт Усе франты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя:Савецкія франты ў гады Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Украіна ў гады Вялікай Айчыннай вайны