Ма́ршал ро́ду во́йск (сіл) і спецыя́льных во́йск — група воінскіх званняў ва Узброеных Сілах СССР: маршал авіяцыі (род сіл), маршал артылерыі (род войск), маршал бранятанкавых войск (род войск), маршал войск сувязі (спецыяльныя войскі), маршал інжынерных войск (спецыяльныя войскі).
Да воінскага звання маршала, які знаходзіцца ў запасе, або знаходзiцца ў адстаўцы, дадаюцца адпаведна словы «запасу» або «у адстаўцы».
Заснаванне Званні маршала родаў войск (авіяцыі, артылерыі і бранятанкавых войск) былі ўведзеныя ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 16 студзеня 1943 года. 9 кастрычніка 1943 года былі ўведзены таксама званні маршала спецыяльных войск: маршала інжынерных войск і маршала войск сувязі. Усе гэтыя пяць званняў адпавядалі агульнавайсковаму званню генерала арміі. Раней, у 1940—1943 гадах, падобнымі званнямі былі «генерал-палкоўнік артылерыі», «… авіяцыі» і гэтак далей.
Персанальныя воінскія званні генералаў у танкавых войсках мелі прыстаўку «… танкавых войск», а вышэйшае кіраўніцтва (пасады начальніка ўпраўлення і іншыя, то бок звязаныя з усімі АБТВ РСЧА УС — Намеснік Наркама абароны маршал і Галоўны маршал) — «… бранятанкавых войск».
На стварэнне гэтых званняў паўплывала павелічэнне Узброеных Сіл СССР (вылучыліся «галоўныя (асноўныя)» роды войскаў (сіл) РСЧА, ад дзеянняў якіх залежалі поспехі ў аперацыях), а не брытанскія «маршальскія» званні ВПС, па змесце адпаведныя агульнавайсковым генеральскім («Маршал каралеўскіх ВПС», «галоўны маршал», «маршал», «віцэ-маршал»).
Акрамя таго, сама сістэма гэтых савецкіх званняў паходзіць ад сістэмы традыцыйных чыноў (воiнскiх пасад — воінскіх званняў), прысвойваліся поўным генералам родаў зброі: «генерал ад артылерыі», «генерал ад кавалерыі», «інжынер-генерал». Да кастрычнікa 1917 года пералічаныя генеральскія званні былі ў Рускай імператарскай арміі. Існавалі ў 1940-я гады і ў германскім вермахце, з’яўляючыся нямецкімі па паходжанні.
Маршалы роду войск — беларусы і ўраджэнцы Беларусі Сцяпан Акімавіч Красоўскі (1897—1983) — маршал авіяцыі (1959). Уладзімір Міхайлавіч Міхалкін (1927—2017) — маршал артылерыі (1989). Іван Іванавіч Пстыга (1918—2009) — маршал авіяцыі (1975).
Літаратура — С. 152
Катэгорыя:Ваеннае кіраванне Катэгорыя:Ваенная гісторыя Катэгорыя:Воінскія званні Узброеных сіл СССР