Валерый Ігнатавіч Глушакоў () — беларускі савецкі (лірычны тэнар). Народны артыст БССР (1964).

Біяграфія Нарадзіўся ў 1926 годзе ў Бабруйску. Валерый Глушакоў гераічна праявіў сябе падчас Вялікай Айчыннай вайны. Знаходзячыся на акупіраванай тэрыторыі, служыў сувязным 9-й Кіраўскай брыгады, быў арыштаваны гестапа, збег.

Скончыў Беларускую кансерваторыю (1956, па класе Я. Віцінга). З 1954 года — саліст Беларускай філармоніі, у 1956-74 гадах — Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР.

Творчасць Выканаўчай манеры спевака ўласцівы лірысная напоўненасць, непасрэднасць. Стварыў вобразы Андрэя (першы выканаўца)Легенды беларускай оперыГлушаков В. И. і Супонькі («Калючая ружа», «Калі ападае лісце» Ю. Семянякі), Уронака (першы выканаўца) («Яснае світанне» А. Туранкова), Марціна (першы выканаўца) («Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага), Уладзіміра Ігаравіча («Князь Ігар» А. Барадзіна), Фаўста («» Ш. Гуно), Надзіра («» Ж. Бізэ), дэ Грые, Вертэра («», «» Ж. Маснэ), графа Альмавівы («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Герцага, Альфрэда («Рыгалета», «Травіята» Дж. Вердзі), Рудольфа(«» Дж. Пучыні), Антоніа («Заручыны ў манастыры» С. Пракоф’ева), Рафаэля («» ) і інш.

У канцэртным рэпертуары Глушакова творы замежнай класікі, савецкіх, беларускіх кампазітараў, народныя песні.

Узнагароды Узнагароджаны медалямі «За перамогу над Германіяй», «30 гадоў Савецкай Арміі і флоту», «20 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «40 гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «60 гадоў узброеных сіл СССР».

Памяць На доме, дзе жыў Валерый Глушакоў, усталявана мемарыяльная дошкаМемарыяльная дошка.

Літаратура Республика Беларусь : энциклопедия. В 7 т. Т. 3. — Минск, 2006. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 2. — Мінск, 1985. Театральная энциклопедия. Том 6/Глав. ред. П. А. Марков — М.: Советская энциклопедия, 1967. — 1136 стб. с илл., 8 л. илл.

Катэгорыя:Народныя артысты Беларускай ССР Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі СССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны