Пацаві́чы (, ) — аграгарадок у Беларусі, у Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Пескаўскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 15 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Масты, за 75 км ад Гродна. У напрамку на паўночны ўсход ад аграгарадка працякае рака Зэльвянка.
Гісторыя У 1663 г. згадваецца ў складзе Ваўкавыскага павету ВКЛLVIA, f. SA, b. 2.
Да 25 лютага 1961 года вёска ўваходзіла ў склад Самуйлавіцкага сельсавета. У 1961—2013 гадах цэнтр Пацавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 252 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мостовского района Гродненской области .
Насельніцтва 2000 год — 545 жыхароў, 239 двароў.
Славутасці
Царква Раства Багародзіцы (1867) Магілы салдатаў Першай сусветнай вайны 1915—18 гг. Помнік удзельнікам паўстання 1863—1864 гг. Прыдарожная капліца Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
Вядомыя асобы Канстанцін Рыгоравіч Прэдка (1942—2000) — беларускі фізік. Ганна Іванаўна Сурмач (нар. 1947) — беларускі грамадскі і культурны дзеяч, гісторык, архівіст.
Крыніцы
Літаратура — С. 241.
Спасылкі
Катэгорыя:Пескаўскі сельсавет (Мастоўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Мастоўскага раёна