Ру́сінаўцы (, ) — вёска ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубненскага сельсавета.

Назва Назвы тыпу Русіны, Русінавічы В. Жучкевіч выводзіў ад этнонімаў «рускі, русін»В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 329—330.. Так жа сама тлумачыў прозвішчы тыпу Русін, Русіновіч і антрапаніміст М. БірылаМ. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 355..

З іншага боку, як імя Русін засведчанае ў Перапісе войска ВКЛ 1528 г. сярод слонімскага баярства: «Русинъ Чариновичъ»Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 99. (слонімскае прозвішча Русіновіч датрывала да ХІХ ст.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9T3-L9ZL-H?i=982&cat=2356543). Было старое літоўскае занёманскае (Лейпалінгіс) прозвішча Чарынасhttps://www.szukajwarchiwach.gov.pl/jednostka/-/jednostka/14207366. Ёсць літоўскае прозвішча Rùsinashttps://pavardes.lki.lt/?pv=dfcdf4c9c1f4fc0653ca3a02b207c984, заходнелітоўскі тапонім Rusinai, было старажытнае балцка-літоўскае двухасноўнае імя Rù-sinas (з асновай Sin- як у літоўскім прозвішчы Sintauta)Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 133.https://pavardes.lki.lt/?pv=e2d53816fb40fa3c8aed2c7e2130ad95. Як і ў літоўскім «Рýсінас», націск на першы склад таксама ў тапонімах Рýсіны, Рýсінавічы,

Гісторыя З 1939 года ў БССР. У 1940—1965 гадах цэнтр Русінавецкага сельсаветаРашэнне Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Харціцкага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 28.08.2013 N 252 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мостовского района Гродненской области .

Насельніцтва

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Дубненскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мастоўскага раёна