Ада́мпаль (, ) — вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Нягневіцкага сельсавета.
Гісторыя Маёнтак Адампаль быў закладзены прадстаўніком роду Храптовічаў — Адамам Літавор-Храптовічам. Ён вырашыў пашырыць свае ўладанні і пабудаваў тут гаспадарчы комплекс, які выкарыстоўваўся для развіцця мясцовай сельскай гаспадаркі. У Адамполі Храптовіч упершыню на Беларусі ўжыў шматпольны севазварот: былі і васьміпольныя севазвароты, і нават дванаццаціпольныя. Была праведзена меліярацыя і пракладзена дрэнажная сістэма, зямлю апрацоўвалі сельскагаспадарчымі машынамі ангельскай і амерыканскай вытворчасці. Тут было больш за 450 кароў швейцарскай пароды. З малака на сыраварні рабілі сыры швейцарскіх і галандскіх гатункаў. Адгэтуль яны пастаўляліся ў Варшаву і Санкт-Пецярбург. Займаліся адкормам валоў, якіх было больш за 300, трымалі іх у хлявах, дзе ўсё было механізавана. Пасярод хлява былі пракладзены рэйкі, па якіх рухаліся вагончыкі і дастаўлялі корм да кожнай кармушкі. Гадавалі таксама коней, авечак і свіней ангельскай пароды. Працавалі тры бровары, у 1878 годзе замест іх пабудавалі адзін трохпавярховы спіртзавод адмысловай канструкцыі, дзе стаяла паравая машына на 80 конскіх сіл. Ад яе працавалі і млын, і алейня, і малатарня. І спірту на гэтым заводзе за год рабілі 160 тысяч літраў. На Нёмане была пабудавана прыстань, тавар везлі туды і па рацэ сплаўлялі да Балтыйскага мора, у порт Кёнігсберг, адкуль тавар ішоў у замежныя краіны
У пачатку ХХ стагоддзя фальварак заставаўся ва ўласнасці Храптовічаў. Пасля ўключэння рэгіёна ў 1939 годзе ў склад БССР маёнтак нацыяналізавалі, а прылеглыя тэрыторыі перайшлі ў калгаснае карыстанне.
Насельніцтва
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Нягневіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Навагрудскага раёна