Прыволжскае ўзвышша — узвышша ўздоўж правага берагу Волгі, ад горада Ніжняга Ноўгарада да горада Валгаграда. Вышыня да 375 м (Жыгулі).

Складзенае мезазойскімі і палеагенавымі пяскамі, глінамі, мергелямі, мелам, апокамі. На поўначы і ў месцах тэктанічных валаў і купалаў выходзяць палеазойскія вапнякі і даламіты. Усходнія і паўночныя схілы Прыволжскага ўзвышша стромкія, заходні схіл спадзісты. Пераважае эразійны рэльеф, ускладнены ўздоўж берагу Волгі апоўзнямі; у шэрагу месцаў развіты карст; лесастэпавыя і стэпавыя ландшафты. Тэрыторыя моцна разараная (асноўныя культуры: пшаніца, кукуруза).

Карысныя выкапні: нафта, гаручыя газы і сланцы, фасфарыты, мінеральныя будаўнічыя матэрыялы.

Літаратура

Спасылкі Приволжская возвышенность // географическая энциклопедия

Катэгорыя:Узвышшы Расіі Катэгорыя:Геаграфія Татарстана Катэгорыя:Геаграфія Валгаградскай вобласці Катэгорыя:Геаграфія Саратаўскай вобласці Катэгорыя:Геаграфія Пензенскай вобласці Катэгорыя:Геаграфія Самарскай вобласці Катэгорыя:Геаграфія Ніжагародскай вобласці Катэгорыя:Геаграфія Чувашыі Катэгорыя:Усходне-Еўрапейская раўніна