Нязбо́дзічы (, ) — аграгарадок у Беларусі, у Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Нязбодзіцкага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 17 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Свіслач, за 107 км ад Гродна, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Свіслач. Каля аграгарадка працякае рака Бярозаўка (прыток Калонкі).
Насельніцтва 2000 год — 297 жыхароў, 122 двары.
Памятныя мясціны Брацкая магіла пагранічнікаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Нязбодзіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Свіслацкага раёна