Шы́лавічы (спіртзавод) (, ) — вёска ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзеравянчыцкага сельсавета.

Гісторыя Шылавіцкая суконная мануфактура дзейнічала ў 1895—1900 гады. Вырабляла тонкае сукно. У 1895 мела вадзяное кола, турбіну і 2 паравыя катлы, працавала 150 рабочых.

У 1940—1966 гадах цэнтр Шылавіцкага сельсавета. Да 16 скавіка 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Жыровіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)., да 28 жніўня 2013 года — у склад Велікашылавіцкага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 249 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Слонимского района Гродненской области.

Вядомыя асобы Язэп Строк (нар. 1904) — беларускі рэлігійны дзеяч, праваслаўны святар.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Дзеравянчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слонімскага раёна