Заво́дны Лес (Воўчыя Норы, , ) — вёска ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Новадзевяткавіцкага сельсавета.

Знаходзіцца за 28 км у напрамку на поўдзень ад горада Слонім, за 170 км ад Гродна, за 29 км ад чыгуначнай станцыі Слонім.

Гісторыя У ХІХ стагоддзі — невялікая вёска, адносілася да фальварка Забулле, які ўваходзіў у склад маёнтка Новыя Дзявяткавічы. Паводле інвентара 1846 года, вёска знаходзілася ва ўласнасці памешчыка Альфрэда Слізеня.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны вёска была спалена фашыстамі разам з жыхараміВасіль Афанасік. Хатыні зямлі нашай . 10 красавіка 2014. У 1967 годзе за 0,6 км на паўднёвы ўсход ад вёскі на магіле ахвяр фашызму пастаўлены абеліск.

Да 22 ліпеня 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Глоўсевіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 31 (1151)., да 11 лютага 1972 года — у складзе Масілавіцкага сельсавета, пасля — вёска ў Новадзявяткавіцкім сельсавеце. Уваходзіць у СРУСП «Новадзявяткавічы».

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1846 год — 3 двары, 25 жыхароў. XX стагоддзе: ліпень 1969 года — 179 жыхароў. XXI стагоддзе: 2003 год — 23 двары, 34 жыхары; 2020 год — 10 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Репортаж из деревни Заводный лес (Волчьи Норы, Слонимский район)

Катэгорыя:Новадзевяткавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слонімскага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі