Аславяня́ты, таксама Аславеняты. Сустракаецца таксама варыянт Асла́веняты (, ) — вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Каранёўскага сельсавета. За 13 км на паўднёвы захад ад Смаргоні, 258 км ад Гродна, 13 км ад чыгуначнай станцыі Смаргонь на лініі Маладзечна — Вільня.
Назва З-пад Ваўкавыска (Мсцібава) фіксавалася прозвішча Аслаўскіhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-XGMR?cat=koha%3A1465161&i=888&lang=pl.
Гісторыя На пачатку 20 стагоддзя ў Смаргонскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. З верасня 1915 года да снежня 1918 года акупіраваны германскімі войскамі. З 1 студзеня 1919 года ў БССР, з 27 лютага 1919 года Літоўска-Беларускай ССР. З мая 1919 года акупіраваны польскімі войскамі, у ліпені 1920 года заняты Чырвонай Арміяй, у верасні — зноў заняты польскімі войскамі. З кастрычніка 1920 года ў Сярэдняй Літве. З лютага 1922 года ў складзе Польшчы, у Смаргонскай гміне Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. З лістапада 1939 года зноў у БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Смаргонскім раёне Вілейскай вобласці. З 12 кастрычніка 1940 года ў Слабененскім сельсавеце. У часы Другой сусветнай вайны з 25 чэрвеня 1941 года да 5 ліпеня 1944 года акупіраваны нацысцкімі войскамі, загінулі і прапалі без звестак 2 жыхары вёскі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. З 16 ліпеня 1954 года вёска да 25 чэрвеня 2008 года вёска ўваходзіла ў склад Бялкоўшчынскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 92 «О решении вопросов административно-территориального устройства Сморгонского района». З 20 студзеня 1960 года ў Гродзенскай вобласці.
Насельніцтва 331 жыхар (1954) 265 жыхароў (1970) 66 гаспадарак, 127 жыхароў (1994) 49 гаспадарак, 92 жыхары (2004) 38 гаспадарак, 71 жыхар (2013) 32 гаспадаркі, 67 жыхароў (2016)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Каранёўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Смаргонскага раёна