Інды́йцы (, ) — палітычная нацыя, грамадзяне і выхадцы з Індыі, таксама агульная назва народаў Індыі. 9 ліпеня 2016 г. у самой Індыі налічвалася 1 327 094 040 чал.India Population.
Вылучаюць некалькі соцень этнасаў. Перапісы ў Індыі не фіксуюць этнічны чыннік жыхароў, аднак вызначаюць мовы і рэлігіі насельніцтваP. PADMANABHA, INDIAN CENSUS AND ANTHROPOLOGICAL INVESTIGATIONS. Перапіс 2001 г. зафіксаваў 122 мовы і 234 дыялекты з колькасцю носьбітаў не меней за 10 000 чал.Abstract of speakers’ strength of languages and mother tongues − 2001 У 2011 г.Population by religious community — 2011 79,8 % індыйцаў спавядалі індуізм, 14,23 % — іслам, 2,3 % — хрысціянства, 1,72 % — сікхізм, 0,7 % — будызм, 0,37 % — джайнізм, 0,9 % — іншыя рэлігіі (бахаізм, зараастрызм, сарнаізм і г. д.). Выключэнне складаюць так званыя даліт ), або прызнаныя касты і плямёны () — прадстаўнікі этнічных і этнарэлігійных меншасцей, якія маюць пашыраныя правы для захавання сваёй ідэнтычнасці. У 2013 г. спіс далітList of notified Scheduled Tribes налічваў 645 такіх груп.
Найстаражытнейшы антрапалагічны субстрат складалі ведоідная, паўднёваіндыйская і паўднёваазіяцкія расы, пазней часткова выцесненыя інда-міжземнаморскай. У выніку іх змяшэння ўзнікла мноства пераходных падтыпаў. Ведоідныя рысы найбольш яскрава праяўляюцца ў малых народаў Паўднёвай і Цэнтральнай Індыі, паўднёваазіяцкія — на паўночным усходзе краіны і ў прыгімалайскіх раёнах. На поўначы і ў цэнтральнай частцы Індыі пераважае насельніцтва, якое размаўляе на мовах індаарыйскай групы, на поўдні — дравідыйскай сям’і, у Цэнтральнай Індыі — мунда (аўстраазіяцкая сям’я), на поўначы жывуць горныя народы, якія размаўляюць на мовах цэнтральнай групы сіна-тыбецкай сям’і.
У 2 тысячагоддзі да н.э. пачаў фарміравацца індуізм, які ўвабраў у сябе мноства культаў абарыгеннага насельніцтва (Шывы, Крышны, багінь-маці і інш.). З’явіліся перадумовы для фарміравання агульнаіндыйскай культуры. Тэндэнцыя называць усіх жыхароў Індыі адзіным словам, якое не было этнонімам, прасочваецца са старажытнаіранскіх надпісаў VI ст. да н.э. і твораў старажытнагрэчаскіх аўтараў IV—III стст. да н.э., паходзіць ад ракі Інд.
Літаратура Народы мира. М.: Советская энциклопедия, 1988. С. 176—178.
Катэгорыя:Народы Індыі