Андрэ́еўцы (, ) — вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Жодзішкаўскага сельсавета.

Каля вёскі, на правым беразе р. Вілія знаходзіцца курганны могільнік.

Гісторыя Да 17 лістапада 1986 года вёска ўваходзіла ў склад Сыраваткінскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881)..

Вядомыя асобы Эдвард Пятровіч Рожка (1936—2017) — Герой Сацыялістычнай Працы (1976).

Спасылкі

Катэгорыя:Жодзішкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Смаргонскага раёна