Хвае́цкаўшчына, таксама Хваяцкоўшчына (, ) — хутар у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Жодзішкаўскага сельсавета. За 34 км на поўнач ад Смаргоні, 270 км ад Гродна, 34 км ад чыгуначнай станцыі Смаргонь на лініі Маладзечна — Вільня.
Гісторыя Вядомы з пачатку 20 стагоддзя. З верасня 1915 года да снежня 1918 года акупіраваны германскімі войскамі. З 1 студзеня 1919 года ў БССР, з 27 лютага 1919 года Літоўска-Беларускай ССР. З мая 1919 года акупіраваны польскімі войскамі, у ліпені 1920 года заняты Чырвонай Арміяй, у верасні — зноў заняты польскімі войскамі. З кастрычніка 1920 года ў Сярэдняй Літве. З лютага 1922 года ў складзе Польшчы, у Вішнеўскай гміне Вілейскага павета Віленскага ваяводства. З лістапада 1939 года зноў у БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Свірскім раёне Вілейскай вобласці. З 12 кастрычніка 1940 года ў Выгаляненцкім сельсавеце. У часы Другой сусветнай вайны з 25 чэрвеня 1941 года да 5 ліпеня 1944 года акупіраваны нацысцкімі войскамі, загінулі і прапалі без звестак 2 жыхары вёскі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. З 31 жніўня 1959 годзе ў Смаргонскім раёне. З 20 студзеня 1960 года ў Гродзенскай вобласці. У 1970 годзе ў калгасе «Светлы шлях». Да 17 лістапада 1986 года хутар уваходзіў у склад Сыраваткінскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).. З 2013 года хутар нежылы.
Насельніцтва 24 жыхары (1959) 14 жыхароў (1970)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Жодзішкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Смаргонскага раёна