thumb|right|250px|center|60px

Данава пакаленне — паводле Бібліі, паходзіла ад Дана, пятага сына патрыярха Якава. Племя гэта вылучалася ваяўнічасцю і па колькасці ўступала толькі Іудзіну пакаленню. Займала невялікую па памерах тэрыторыю Ханаана па суседству з філісцімлянамі, таму часта падвяргалася нападам з боку апошніх. Пасля панавання цара Саламона ў далейшай біблейскай гісторыі Дана пакаленне больш не згадваецца.Скарына Ф. Творы:… С. 165.

Літаратура

Катэгорыя:Пакаленні Ізраіля