thumb|left|250px|

Славя́нскія мо́вы — група роднасных моў індаеўрапейскай сям’і; распаўсюджаныя на тэрыторыі Еўропы і Азіі. Агульны лік носьбітаў каля 400 млн чалавек. Адрозніваюцца вялікай ступенню блізкасці адна да адной, гэта праяўляецца ў структуры слова, ужыванні граматычных катэгорый, структуры сказа, семантыцы, сістэме рэгулярных гукавых адпаведнікаў, марфаналагічных чаргаваннях. Такая блізкасць тлумачыцца адзінствам паходжання славянскіх моў і іх працяглымі і інтэнсіўнымі кантактамі паміж сабой на ўзроўні літаратурных моў і дыялектаў.

З іншых індаеўрапейскіх моў да славянскіх бліжэй за ўсё балтыйскія мовы. Іаган Ботвідус сцвярджаў, што «славянская мова — супольная для харватаў, далматаў, палякаў, літоўцаў, маскавітаў і русінаў»Botvidi, J. Theses de quaestione: utrum Muschovitae sint Christiani? / Johannes Botvidi. — Holmiae, 1620. — P. 3..

Славянскія мовы па ступені іх блізкасці адна да адной прынята дзяліць на 3 групы: усходнеславянскія, заходнеславянскія і паўднёваславянскія.

Для запісу сучасных славянскіх моў выкарыстоўваюцца кірыліца і лацінка. Раней выкарыстоўваліся таксама глаголіца і арабіца.

Лічыцца, што ўсе славянскія мовы пайшлі ад гіпатэтычнай праславянскай мовы.

Спіс славянскіх моў Выдзяляецца амаль 2 дзясяткі славянскіх моўIndo-European, Slavic .

Гістарычныя † прабалта-славянская праславянская

Усходнеславянскія мовы старажытнаруская † старажытнанаўгародская † старабеларуская † беларуская заходнепалеская падляшская руская украінская русінская

Заходнеславянскія мовы палабская † польская старапольская † сілезская кашубская славінская † верхнелужыцкая ніжнелужыцкая чэшская мараўская славацкая

Паўднёваславянскія мовы сербахарвацкая баснійская сербская харвацкая чарнагорская славенская славянасербская † стараславянская † царкоўнаславянская балгарская македонская

Гісторыя

Літаратура Багдзевіч А. І. Уводзіны ў славянскую філалогію: дапаможнік / А. І. Багдзевіч, С. Г. Ляскевіч. — Гродна: ГрДУ, 2011. — 274 с. ISBN 978-985-515-417-5