Та́лька, Гарэлецкі канал, мясцовая назва Таль — рака ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Свіслач (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 32 км. Плошча вадазбору 341 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 ‰.
Пачынаецца на меліяраваным балоце Гала за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Ліпнікі Навасёлкаўскага сельсавета, вусце за 1,8 км на поўнач ад вёскі Талька. Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Рэчышча Талькі каналізаванае. Асноўны прыток: Суцінка (справа).
Зноскі
Літаратура
Ліст карты N-35-93. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1982 год. Ліст карты N-35-105. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1982 год.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Прытокі Свіслачы (прыток Бярэзіны) Катэгорыя:Рэкі Пухавіцкага раёна