Рутке́вічы. Сустракаецца таксама варыянт Руткеві́чы (, ) — аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ражанкаўскага сельсавета.

Гісторыя Да 25 лютага 1961 года Руткевічы ўваходзілі ў склад Шчучынскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938)..

Насельніцтва 2010 год — 471 чалавек 1999 год — 514 чалавек

Славутасці

Руткевіцкі парк закладзены ў другой палове XVIII — пачатку XIX ст., рэгулярнага тыпу, з элементамі больш позняй пейзажнай планіроўкі. Зберагліся 4 невялікія тэрасы, фрагменты ліпавых прысад. Бункер-77 — музей Халоднай вайны, размешчаны ў наваколіцах у былым сакрэтным савецкім бункеры.

Спасылкі

radzima.org

Катэгорыя:Ражанкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Шчучынскага раёна