Дзе́дзілавічы. Сустракаецца таксама варыянт Дзядзі́лавічы (, ) — вёска ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мсціжскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 63 км на паўночны захад ад горада Барысаў, 134 км ад Мінска. Рэльеф раўнінны, на поўначы і ўсходзк цячэ р. Мрай (прыток Бярэзіны). За З км на захад ад вёскі знаходзіцца найвышэйшы пункт раёна (260 м). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз вёскі Зарэчча і Вароўскага і далей па шашы Барысаў—Бягомль.
Планіроўку фарміруюць дзве паралельныя прамалінейныя вуліцы, арыентаваныя з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход і злучаныя паміж сабой дзвюма папярочнымі вуліцамі. На поўдні праходзіць яшчэ адна амаль мерыдыянальная вуліца. Грамадскія будынкі размешчаны на галоўнай вуліцы. Забудова двухбаковая, шчыльная. Жылыя дамы пераважна драўляныя, сядзібнага тыпу.
Гісторыя У 1645 годзе згадваецца як маёнтак у Мінскім ваяводстве Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ у Мінску, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 591.
Насельніцтва
Славутасці Гарадзішча (I—IV ст.) Селішча (VI—VIII ст.)
Вядомыя асобы Аляксандр Мікалаевіч Кушнярэвіч (нар. 1958) — беларускі археолаг.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Мсціжскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Барысаўскага раёна