Нала́зы (, ) — вёска ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Капланецкага сельсавета. 9 гаспадарак, 11 жыхароў (2008).
Геаграфія Размешчана за 28 км на поўдзень ад Беразіно, 128 км ад Мінска. На паўднёвым усходзе праходзяць меліярацыйныя каналы, р. Жалінка (прыток р. Бярэзіна). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз в. Брадзец і далей па шашы Мінск—Магілёў.
Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова, няшчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя У 1885 г. засценак у Брадзецкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 г. сядзіба пры ўрочышчы, 7 двароў. У 1917 г. хутар, 14 двароў. З 6.10.1919 да 10.8.1920 ў складзе Магілёўскага павета Гомельскай губерні РСФСР, потым у Ігуменскім (з 18.9.1923 Чэрвеньскім) павеце БССР. З 20.8.1924 ў Брадзецкім сельсавеце Бярэзінскага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Мінскай акруг. У 1934 годзе ў вёсцы створаны калгас «Чырвоныя Налазы». З 20.2.1938 ў Магілёўскай вобласці. На франтах Вялмкай Айчыннай вайны загінулі 13 вяскоўцаў. З 20.9.1944 ў Мінскай вобласці, з 25.12.1962 ў Чэрвеньскім, з 6.1.1965 ў Бярэзінскім раёнах. У 1980 годзе ў складзе калгаса «Бярэзіна» (цэнтр — в. Брадзец), ферма буйной рагатай жывёлы. У 2003 годзе — 8 гаспадарак. Да 21 снежня 2007 года вёска ўваходзіла ў склад Брадзецкага сельсавета«Об упразднении Бродецкого, Высокогорского, Каменноборского, Ляжинского, Якшицкого сельсоветов и изменении границ Богушевичского, Капланецкого, Погостского, Поплавского, Селибского, Ушанского сельсоветов Березинского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 21 декабря 2007 г. № 81 . З 2007 па 2013 год у складзе Сялібскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Насельніцтва 1897 — 64 жыхары 1917 — 92 жыхары 1960 — 157 жыхароў 2003 — 12 жыхароў 2008 — 11 жыхароў
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Капланецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бярэзінскага раёна