Кніга «Лічбы» (, Бэ-мідбар — «У пустыні»; ; ) — кніга Бібліі (частка Старога Запавету), якая апісвае гісторыю яўрэяў пасля зыходу з Егіпта.

Распавядаецца пра знаходжанне Ізраэля каля гары Сінай, вандроўкі па пустыні і прыпынак у Кадэшы, дадатковыя законы і прыказанні, войны з суседнімі народамі, нарэшце, паход у Мааб і дзеі прарока Валаама. Назва кнігі паходзіць ад перапісу ўсіх, здольных да бою, пра які гаворыцца ў першых раздзелах кнігі, а таксама ў канцы. Біблія Францыска Скарыны

Надрукаваная Ф. Скарынам у Празе кніга «Лічбы» (1519) захавалася ў 17 асобніках. У гэтым выданні Скарыны змешчана толькі адна арыгінальная гравюра «Людие ізраилевы с полки своими около храму божия», якая знаходзіцца на тытульным аркушы кнігі. Астатнія ілюстрацыі ўзятыя з папярэдніх выданняў. Так, застаўка да самога тэксту кнігі запазычана з выдання кнігі «Ісус Сірахаў», а віньетка да скарынаўскага пасляслоўя — з прадмовы да кнігі «Левіт».Скарына Ф.: Творы... С. 168.

Пераклады Кніга Лічбы (Скарына) (Четвертые книги Моисеовы, зовемые от Евреи Вайдаберъ, a по-греческы Аритъми, по латине Нумери, по-рускии же Числа) Чацьвертая кніга Масеява - Лікі ў перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна Лікі ў перакладзе Васіля Сёмухі Кніга Лічбаў ў перакладзе Уладзіслава Чарняўскага Кніга Лічбаў у перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь Лікі ў перакладзе Антонія Бокуна Крыніцы

Літаратура

Шамякіна Т. Біблія // Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ: для ст. шк. узросту / Таццяна Шамякіна. — Мінск: Маст. літ., 2008. — С. 257—280. ISBN 978-985-02-0925-2.

Катэгорыя:Кнігі Старога Запавету Катэгорыя:Пяцікніжжа