Бабруйская езуіцкая рэзідэнцыя — установа ордэна езуітаў XVII—XVIII стст. у Бабруйску. Цэнтрам рэзідэнцыі быў кляштар і касцёл Святых Пятра і Паўла.
Гісторыя У пачатку XVII ст. місіянерскую дзейнасць па прапаведаванні каталіцтва ў Бабруйску пачалі манахі Нясвіжскага езуіцкага калегіума. У 1618 годзе яны замацаваліся тут, у 1630 годзе ўзнікла іх рэзідэнцыя. Староста бабруйскі Пётр Трызна перадаў езуітам маёнткі Гарбацэвічы, Рыня, Устайла, пабудаваў для іх дом у Бабруйску і перадаў 7500 фларынаў, атрыманых пад заклад маёнтка Кісялевічы. У 1638 годзе нашчадкі Трызны аддалі езуітам Дваранавічы з уніяцкай царквой, пабудавалі касцёлы ў Гарбацэвічах і Шацілках, якія ў 1643 годзе падарыў ордэну шляхціц П. Суляціцкі. Гэта дало магчымасць езуітам адкрыць у гэтых паселішчах місіянерскія пункты. У час казацкай вайны 1648—1651 гадоў рэзідэнцыя заняпала. У 1681 годзе адноўлена дзейнасць школ. У час Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў рэзідэнцыя неаднаразова спыняла дзейнасць. 3 1720 года пры рэзідэнцыі быў прытулак для збяднелай шляхты. Закрыта ў 1773 годзе ў сувязі са скасаваннем ордэна езуітаў у Рэчы Паспалітай.
Спіс кіраўнікоў (супэрыёраў)
1630—1633 — св. Андрэй Баболя 1633—1637 — а. Марцін Рыдзэўскі 1645—1648 — а. Станіслаў Астражанскі 1648—1651 — а. Ян Шылпа 1652—1653 — а. Марцыян Валінскі 1653—1654 — а. Самуэль Маркевіч 1654—1655 — а. Павел Ідзькоўскі 1658—1660 — а. Марцыян Валінскі 1660—1661 — а. Барталамей Ажароўскі 1682 а. — Пётр Лукашэвіч 1682—1687 — а. Мікалай Навамейскі 1687—1690 — а. Станіслаў Семірадскі 1690—1694 — а. Мікалай Мрачкоўскі 1694—1697 — а. Ежы Падолец 1697—1700 — а. Аляксандар Пшаноўскі 1700—1703 — а. Казімір Багдановіч 1703—1706 — а. Міхал Броніш 1706—1709 — а. Цыпрыян Куноўскі 1709—1712 — а. Міхал Куковіч 1712—1717 — а. Ежы Саскевіч 1717—1718 — а. Ян Скірмунт 1718—1727 — а. Ян Дабжыцкі 1727—1729 — а. Антоні Дэрналовіч 1729—1730 — а. Караль Ажэшка 1730—1734 — а. Юзаф Скажынскі 1734—1737 — а. Валенты Крынскі 1737—1742 — а. Міхал Шырма 1742—1747 — а. Ігнацы Іздэбскі 1747—1757 — а. Аляксандар Быкоўскі 1757—1759 — а. Францішак Білевіч 1759—1765 — а. Аляксандар Асяеўскі 1765—1768 — а. Міхал Крашэўскі 1768—1771 — а. Якуб Галэмбеўскі 1771—1773 — а. Ян ШантырBobrujsk // Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1564—1995. — Kraków, 1996. — S. 474
Крыніцы
Літаратура
Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
Катэгорыя:Гісторыя Бабруйска Катэгорыя:Ордэн езуітаў на Беларусі