Смаленская плошча — плошча, размешчана ў паўночнай частцы Віцебска, у Кастрычніцкім раёне. Забудова Смаленскай плошчы ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Гісторыя Смаленская плошча ўзнікла ў XIX стагоддзі на мяжы горада і першапачаткова называлася Коннай, Кавальскай. З канца XIX — пачатку XX стст. захавалася вялікая частка забудовы плошчы. У 1918 годзе называлася Смаленскі рынак, пазней — Красная плошча.
Апісанне Мае прамавугольную ў плане форму памерам 250х34 метра. Да плошчы прымыкаюць вуліцы: Леніна, Гараўца, Камуністычная, Гагарына, Піянерская, Чырвонага Партызана, 1-я Чырвонабрыгадная, 1-ы Піянерскі завулак і праспект Генерала Люднікава.
На плошчы знаходзяцца Смаленскі рынак, помнік падпольшчыкам.
Літаратура Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1
Спасылкі
Катэгорыя:Плошчы Віцебска