Уюно́ўка. Сустракаецца таксама варыянт Віно́ўка (, ) — вёска ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пагосцкага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 21 км на паўднёвы ўсход ад г. Беразіно, 121 км ад Мінска, на поўначы цячэ р. Клява (прыток Бярэзіны), а праз вёску меліярацыйны канал, злучаны з ракой. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Любушаны і далей па шашы Мінск—Магілёў.
Планіроўка Т-падобная. Ад цэнтра працяглай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, адыходзіць на З кароткая прамалінейная вуліца, якую перасякае канал. Забудавана двухбакова, няшчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя У 1848 годзе вёска Уюнаўкі, у Любушанскай эканоміі, 30 жыхароў. У 1858 годзе вёска, 28 жыхароў, у складзе маёнтка Беразіно, уласнасць М. Патоцкага, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі. У 1885 г. ў Пагосцкай воласці Паводле перапісу 1897 г. 9 двароў, 92 жыхары. У 1908 г. 13 двароў, 100 жыхароў. У 1917 г. 15 двароў, 187 жыхароў.
Са студзеня 1919 года ў БССР. З 6 кастрычніка 1919 да 10 жніўня 1920 года ў складзе Магілёўскага павета Гомельскай губерні РСФСР, потым у Ігуменскім (з 18 верасня 1923 г. Чэрвеньскім) павеце БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Дулебскім сельсавеце Бярэзінскага раёна Барысаўскай, з 9 чэрвеня 1927 г. да 26 ліпеня 1930 г. Мінскай акруг. У 1926 г. 15 двароў, 97 жыхароў. З 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. На франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанскай барацьбе загінулі З вяскоўцы. З 20 верасня 1944 года ў Мінскай вобласці, з 16 ліпеня 1954 года ў Пагосцкім сельсавеце. У 1960 г. 127 жыхароў. З 25 снежня 1962 года ў Чэрвеньскім, з 6 студзеня 1965 года ў Бярэзінскім раёнах. У 1980-я гады землі ў саўгасе «Любушанскі».
Да 11 сакавіка 1971 года вёска ўваходзіла ў склад Пагосцкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314)., да 28 мая 2013 года — у склад Мачаскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пагосцкі сельсавет (Бярэзінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Бярэзінскага раёна