Пугачы́ (, ) — вёска ў Беларусі, у Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ракаўскага сельсавета.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Залескага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Геаграфія Знаходзіцца за 60 км у напрамку на ўсход ад горада Валожын, за 60 км ад Мінска, за 10 км ад чыгуначанй станцыі Аляхновічы.

Гісторыя У 1720 годзе згадваецца як вёска ў складзе маёнтка Дубрава ў Мінскім ваяводстве ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 8, с. 1380.

Насельніцтва 2000 год — 435 жыхароў, 166 двароў.

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў.

Вядомыя асобы Наталля Васілеўна Жызнеўская (нар. 1969) — беларуская паэтка, выканаўца песень, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Адольф Шніп (1906—1985) — беларускі каталіцкі святар. Віктар Анатолевіч Шніп (нар. 1960) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Ракаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Валожынскага раёна