Бабры́ (, ) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Вішнеўскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 31 км на паўночны захад ад Валожына, 5 км ад чыг. ст. Ластаянцы на лініі Маладзечна—Ліда, 105 км ад Мінска. Рэльеф раўнінна-ўзгорысты, на паўночным усходзе мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Анцэлеўшчына, Ластаянцы, Падбярэзь.
Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова, шчыльна, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Вядомы ў ВКЛ з XVIII ст. У 1763 г. вёска, З двары, 23 жыхары, уладанне К. Вяжэвіча.
З 1795 года ў Расійскай імперыі. У 1897 г. 5 двароў, 11 жыхароў, у Вішнеўскай воласці Ашмянскага павета.
З 1921 года ў складзе Польшчы.
З 1939 года ў БССР. З 12.10.1940 г. хутар у Ластаянцаўскім сельсавеце Валожынскага раёна, 2 двары, 12 жыхароў. З 25 чэрвеня 1941 г. да 6 ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 2 вяскоўцы. З 26 ліпеня 1957 года ў Багданаўскім сельсавеце. У 1959 г. 39 жыхароў.
З 20 студзеня 1960 года ў Іўеўскім, з 13 лютага 1960 года ў Ашмянскім, з 6 студзеня 1965 года ў Валожынскім раёнах, з 22 мая 1967 года ў Падбярэзскім сельсавецеРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 мая 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 18 (1176).. Землі былі ў складзе саўгаса «Падбярэззе» (цэнтр — в. Падбярэзь).
З 1991 года ў незалежнай Беларусі. У 2008 годзе 6 гаспадарак, 8 жыхароў. З 30 кастрычніка 2009 года ў складзе Вішнеўскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области.
Насельніцтва
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Вішнеўскі сельсавет (Валожынскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Валожынскага раёна