Гібралтар () — заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі на поўдні Пірэнейскага паўвострава, улучае Гібралтарскую скалу і пясчаны пярэсмык, які злучае скалу з Пірэнейскім паўвостравам. Назва «Гібралтар» паходзіць ад імя арабскага военачальніка Тарык ібн Зіяда. У яго гонар Гібралтарская скала была названая гарой Тарыка ().

Гісторыя Гібралтар доўгі час знаходзіўся ў валоданні маўраў, якія захапілі яго ў вестготаў у 711 годзе. У 1462 годзе падчас Рэканкісты ён перайшоў у валоданне Іспаніі. У 1704 годзе на закаце Іспанскай імперыі быў захоплены англійскай эскадрай пад камандаваннем адмірала Джорджа Рука. У 1713 годзе паводле Утрэхтскай мірнай дамовы, навязанай Іспаніі Англіяй і Францыяй, Гібралтар адышоў да Вялікабрытаніі. Іспанцы беспаспяхова спрабавалі ўзяць крэпасць у 1727 годзе падчас англа-іспанскай вайны, а таксама іспана-французскай «вялікай аблогі» (1779—1783). Па Версальскай дамове 1783 года скала засталася брытанскім уладаннем.

У 1830 Гібралтар быў афіцыйна абвешчаны калоніяй Вялікабрытаніі. Яго значэнне яшчэ больш узрасло пасля адкрыцця ў 1869 годзе Суэцкага канала, які удвая скараціў шлях у Еўропу з Індыі. Уладанне скалой давала магчымасць кантролю над суднаходствам ў Міжземным моры.

У 1940 годзе ў пачатку Другой сусветнай вайны каўдыльё Франсіска Франка, выконваючы ўзброены нейтралітэт, адхіліў прапанову Гітлера захапіць брытанскі Гібралтар.

У 1964 Гібралтар атрымаў сваю канстытуцыю. У калёніі быў створаны парламент — Палата сходу і сфарміраваны ўрад. У 1969 годзе была прынятая новая канстытуцыя, згодна якой уводзілася поўнае ўнутранае самакіраванне.

Геаграфія і прырода Займае стратэгічную пазіцыю над Гібралтарскім пралівам, які злучае Міжземнае мора з Атлантычным акіянам.

Гібралтар — адзінае месца ў Еўропе, дзе жывуць дзікія малпы — маготы. Па мясцовым павер’і, Гібралтар будзе брытанскім датуль, пакуль жывая хоць адна малпа.

Славутыя мясціны Пячора Горама Пячора Святога Міхаіла Трафальгарскія могілкі Стадыён Вікторыя

Спасылкі Інтэрактыўная карта Гібралтара Фота Гібралтара Афіцыйны сайт заканадаўства Гібралтара Афіцыйны сайт ураду Гібралтара

Катэгорыя:Фінікійскія калоніі

Катэгорыя:Парты Атлантычнага акіяна Катэгорыя:Ваенныя парты Катэгорыя:Марскія крэпасці Катэгорыя:Заморскія тэрыторыі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Гарады-дзяржавы Катэгорыя:Англамоўныя краіны і тэрыторыі Катэгорыя:Спрэчныя тэрыторыі ў Еўропе