Ма́цавічы (, ) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ракаўскага сельсавета. Знаходзіцца за 50 км на ўсход ад Валожына, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Радашковічы на лініі Мінск — Маладзечна, за 59 км ад Мінска. 12 гаспадарак, 16 жыхароў (2008).
Геаграфія
Рэльеф раўнінна-ўзгорысты, на паўночным усходзе мяжуе з лесам. Непадалёк знаходзіцца гара Маяк (335 м) — найвышэйшы пункт Валожынскага раёна.
Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Ракаў, Кучкуны і далей па шашы / Мінск — Вільнюс.
Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы шыротнай арыентацыі, забудаванай двухбакова, няшчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Вядома ў Вялікім Княстве Літоўскім з XVIII стагоддзя. У 1779 годзе сяло, 19 двароў, у Менскім ваяводстве. З 1793 года ў Расійскай імперыі. У 1794 годзе 126 жыхароў, карчма, уладанне М. К. Агінскага. У 1858 годзе 45 жыхароў мужчынскага полу, у Стараракаўскім сельскім таварыстве Мінскага павета, уласнасць княгіні Друцкай-Любецкай. Паводле перапісу 1897 года 22 двары, 153 жыхары, у Заслаўскай воласці таго ж павета. У 1908 годзе 25 двароў. З 1921 года пад уладай Польшчы. У 1921 годзе 24 двары. З лістапада 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў Гіравіцкім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. На франтах загінулі 8 вяскоўцаў. З 20 верасня 1944 года ў Радашковіцкім раёне Маладзечанскай вобласці. 18 студзеня 1949 года арганізаваны калгас імя Шверніка, які абслугоўвала Залеская МТС. З 20 студзеня 1960 года ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. З 26 жніўня 1961 года ў Ракаўскім сельсавеце. З 1963 года ў складзе саўгаса «Залескі» (цэнтр — в. Новы Двор). З 8 чэрвеня 1963 года ў Залескім сельсавецеРашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023)., з 27 лістапада 1989 года ў Ракаўскім сельсавецеРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).. У 1994 годзе 20 гаспадарак.
Насельніцтва
1897 — 153 чал. 1908 — 159 чал. 1921 — 168 чал. 1959 — 133 чал. 1994 — 29 чал. 2008 — 16 чал.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Ракаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Валожынскага раёна